Мінск-2 — другая каманда беларускага футбольнага клуба «Мінск», існавала ў 2005—2014 гадах (з перапынкам).

Гісторыя 2005—2008 Каманда была ўпершыню створана ў 2005 годзе, пасля выхаду мінскай «Змены» (у будучым клуб «Мінск») у Першую лігу чэмпіянату Беларусі, і пачала гуляць у Другой лізе. Спачатку называлася «Змена-2», а калі «Змена» стала «Мінскам», то адпаведна другая каманда атрымала назву «Змена». З 2007 — «Мінск-2».

У 2009 годзе «Мінск» трапіў у Вышэйшую лігу і змог выстаўляць рэзервістаў у турнір дублёраў, таму «Мінск-2» спыніў выступленні ў Другой лізе.

2012 З 2012 года другая каманда мінчан зноў стала гуляць ў трэцім беларускім дывізіёне. Заняўшы па выніках сезону 5 месца, «Мінск-2» атрымаў месца ў Першай лізе замест спыніўшага існаванне гомельскага ДБК.

2013—2014 Сезон 2013 каманда скончыла на 14 месцы ў Першай лізе. Пры гэтым захавалася асноўная мэта — падрыхтоўка моладзі для асноўнай каманды.

У сезоне 2014 у складзе «Мінска-2» у якасці гуляючага трэнера стаў выступаць шматгадовы капітан «Мінска» Андрэй Разін. Каманда скончыла сезон на 13 месцы. Пры гэтым, увосень 2014 стала з'яўляцца інфармацыя аб магчымым спыненні выступлення каманды ў Першай лізеКлуб первой лиги «Минск-2», скорее всего, будет ликвидирован.

У студзені 2015 года было вырашана, што з-за фінансавых цяжкасцяў «Мінск» не будзе выстаўляць сваю другую каманду ў сезоне 2015"Минск-2" не будет играть в первой лиге в сезоне-2015.

Папярэднія назвы 2005: «Змена-2» 2006: «Змена» 2007 — 2014: «Мінск-2»

Дасягненні Лепшае дасягненне ў Другой лізе — 5 месца (2012)

Статыстыка выступленняў Чэмпіянат і Кубак Беларусі СезонЛігаГалыАчкіЗаўвагі 2005 Другая (Д3) 11 26 5 5 16 33–64 20 2006 Другая (Д3) 13 32 6 9 17 36–68 27 2007 Другая (Д3) 16 30 3 5 22 12–60 14 2008 Другая (Д3) 11 30 9 9 12 44–33 36 2012 Другая (Д3) 5 36 21 5 10 60–33 68 Атрыманне месца ў Першай лізе 2013 Першая (Д2) 14 30 7 5 18 32–49 26 2014 Першая (Д2) 13 30 9 6 15 41–45 33

Галоўныя трэнеры Дзмітрый Навіцкі (2012 — студзень 2014) Віталь Тараканаў (студзень 2014 — студзень 2015)

Вядомыя ігракі Сяргей Кошаль Андрэй Разін

Спасылкі

Мінск-2 Катэгорыя:ФК Мінск Катэгорыя:Спорт у Мінску Катэгорыя:З’явіліся ў 2005 годзе Катэгорыя:2005 год у Мінску Катэгорыя:Зніклі ў 2015 годзе