Помнік Тарасу Шаўчэнку ў Мінску — помнік украінскаму паэту, пісьменніку і мастаку, «будзіцелю нацыі» Тарасу Рыгоравічу Шаўчэнку ў сталіцы Беларусі горадзе Мінску.
Гэта адзіны паўнафігурны манумент Шаўчэнку ў Беларусі.
Агульная інфармацыя Помнік устаноўлены ў цэнтральнай частцы Мінска — у Сцяпанаўскім садзе на рагу вуліц Старавіленскай і Кісялёва, побач з будынкам Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь з нагоды 185-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі.
Аўтары помніка — украінскі скульптар Віктар Ліпаўка і беларускі архітэктар Віктар Крамарэнка, які выканаў архітэктурную прывязку манумента.
Апісанне Помнік уяўляе сабой бронзавую постаць Тараса Шаўчэнкі на невялікім падножжы (цэласная скульптура), якая ўсталяваная на цыліндрычным круглым пастаменце з ружовага граніту на круглым стылабаце з таго ж граніту, дапоўненым пакатымі кругавымі лесвіцамі.
Аўтар адлюстраваў ужо немаладога паэта ў задуменні. Статычнасці і шаблоннасці ва ўвасабленні вобраза Кабзара скульптару ўдалося пазбегнуць. Як у цэлым, так і ў дэталях, праглядаецца некаторае падабенства мінскага помніка Шаўчэнку з вобразам паэта ў маскоўскім помніку Тарасу Шаўчэнку.
Да крытычных заўваг адносна агульнага выгляду помніка Шаўчэнку ў Мінску варта аднесці нагрувашчванне прасторавых фігур ля падножжа манумента, а ва ўвасабленні вобраза паэта можна ўказаць на супярэчлівы, з пункту гледжання дасягнення выразнасці асобы, адвод ад гледачоў позірку і не да канца прапрацаваную позу фігуры (становішча рук).
Гісторыя Першы помнік Тарасу Шаўчэнку ў Мінску быў усталяваны ў 1976 годзе на аднайменным бульвары.
У сувязі з узвядзеннем будынка пасольства Украіны ў Мінску з’явілася ідэя ўсталявання непадалёку ад яго помніка Шаўчэнку ў поўны рост. Помнік Кабзару, добраўпарадкаванне тэрыторыі вакол яго, а таксама ўстаноўка бювета з артэзіянскай вадой па кіеўскай тэхналогіі былі падарункамі ўкраінскай сталіцы Мінску. Урачыстае адкрыццё помніка Тарасу Шаўчэнку адбылося 23 красавіка 2002 года пры ўдзеле кіеўскага мэра Аляксандра Амельчанкі і Старшыні Мінгарвыканкама Міхаіла Паўлава, стаўшы адным з ключавых мерапрыемстваў Дзён Кіева ў МінскуУ центрі Мінська відкрито пам’ятник Тарасові Шевченку // стаття в газеті «Хрещатик» за 23 квітня 2002 року.
Крыніцы і спасылкі Пам’ятник Тарасу Шевченку в Мінську на www.minsk-old-new.com («Мінськ старий і новий. Мінськ у фотографіях.», + інфо) Афоніна Анжела У центрі Мінська відкрито пам’ятник Тарасові Шевченку // стаття в газеті «Хрещатик» за 23 квітня 2002 року
Мінск Шаўчэнку Катэгорыя:З’явіліся ў 2002 годзе Катэгорыя:2002 год у Мінску Катэгорыя:Старавіленская вуліца (Мінск) Катэгорыя:Вуліца Кісялёва (Мінск) Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Віктара Крамарэнкі