Глыбо́кае — возера ў Беларусі, ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ушача, за 7 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Ушачы, каля вёскі Сержаны.
Плошча паверхні 0,37 км². Даўжыня 1,34 км, найбольшая шырыня 0,4 км. Даўжыня берагавой лініі 3,35 км. Найбольшая глыбіня 8,6 м, сярэдняя 4,6 м. Аб’ём вады 1,72 млн. м³. Плошча вадазбору 2,3 км². Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны вышынёй 6—15 м, на поўдні і паўднёвым захадзе 2—5 м. На паўднёвым усходзе схілы катлавіны стромкія, вышынёй 10—15 м. Берагавая лінія звілістая. Берагі пясчаныя, вышынёй 0,1—0,2 м, на паўночным усходзе і і паўднёвым захадзе сплавінныя. Падводная частка катлавіны карытападобнай формы. Дно каля берагоў стромкае, пясчанае і глеістае, глыбей 2 м выслана карбанатным і крэменязёмістым сапрапелем. Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць 4 ручаі, выцякае ручай у раку Ушача. Зарастае да глыбіні 3,8 м. Шырыня палосы надводнай расліннасці да 20 м.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, лінь, акунь, плотка, краснапёрка і іншыя рыбы.
Літаратура
Спасылкі Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Ушацкага раёна Катэгорыя:Басейн Ушачы