Імант Янавіч Су́дмаліс (, партызанскі псеўданім — «Андэрсан»; 18 сакавіка 1916, г. Цэсіс — 25 мая 1944, Рыга) — латвійскі партызан, адзін з арганізатараў і ўдзельнікаў савецкага партызанскага руху на тэрыторыях Латвіі і Беларусі, акупаваных нямецкай арміяй. Герой Савецкага Саюза (1957, пасмяротна).
Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Цэсіс у сям’і настаўніка. Жыў горадзе Ліепая, вучыўся ў тэхнікуме. Ва ўзросце 16 гадоў далучыўся да рэвалюцыйнай дзейнасці. З 1932 года член падпольнага камуністычнага саюза моладзі Латвіі́. Потым узначаліў падпольную камсамольскую арганізацыю ў Ліепаі. Быў арыштаваны, знаходзіўся ў турме. У 1940 годзе быў вызвалены і з чэрвеня гэтага ж года займаў пасады першага сакратара Ліепайскага павятовага Камітэта камсамола і члена ЦК камсамола Латвійскай ССР. З пачатку Вялікай Айчыннай вайны разгарнуў актыўную антыгітлераўскую дзейнасць. Узначаліў камсамольскі знішчальны атрад, які удзельнічаў у абароне Ліепаі. У канцы 1941 года Імант Судмаліс стаў кіраўніком падпольнай арганізацыі ў горадзе Рыга. У маі 1942 правёў першую баявую самастойную аперацыю па захопу варожага аўтамабіля, у выніку якой быў знішчаны грузавік, забіта 16 з 20 гітлераўцаў, захоплена зброя. Колькі часу партызаны І. Судмаліса дзейнічалі разам з партызанамі Асвейскай партызанскай брыгады ў раёне Себежа, Асвеі, ПолацкаГерой Советского Союза Имант Судмалис // Совет общественных организаций Латвии . На працягу 1943 года атрад Судмаліса перасоўваўся па тэрыторыі Латвіі і прыгранічных абласцей іншых прыбалтыйскіх рэспублік і каардынаваў працу падпольных арганізацый і савецкіх партызан на тэрыторыі рэйхскамісарыята «Остланд». 13 лістапада 1943 года быў здзейснены падрыў міны на Домскай плошчы ў Рызе ў дзень правядзення нацыстамі мітынга.
18 лтага 1944 года Інмар Судмаліс быў арыштаваны ў выніку здрадніцтва і 25 мая 1944 года разам з іншымі падпольшчыкамі павешаны ў Цэнтральнай турме ў Рызе.
Памяць У гонар Іманта Судмаліса названа вуліца ў Мінску. На ёй устаноўлена мемарыяльная дошка. Помнік у горадзе Рыга на магіле і мемарыяльная дошка на доме, дзе Імант Судмаліц жыў у час падполля. Помнікі ў раёне Эспланада ў Рызе, гарадах Цэсіс і Вентспілс, якія былі дэмантаваны.
Літаратура
D. Reita, I. Muzikantiks. Imants Sudmalis. Rīga, 1966. СУ́́ДМАЛИС Имант Янович // Великая Отечественная война 1941—1945: энциклопедия. / М. М. Козлов. Редколлегия: Ю. Я. Барабаш, П. А. Жилин (зам. гл. ред.), В. И. Канатов (отв. секретарь) и др. -М.: Советская энциклопедия, 1985.
Спасылкі
Они сражались за Родину: герои Латвии во Второй мировой // Информационное агентство BALTNEWS Судмалис Имант Янович // Праект «Память народа» Герой Советского Союза Имант Судмалис // Совет общественных организаций Латвии Судмал Имант Янович // Праект «Партизаны Беларуси»
Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Рух Супраціву ў Латвіі Катэгорыя:Павешаныя Катэгорыя:Пахаваныя на могілках Райніса Катэгорыя:Асобы на марках Катэгорыя:Павешаныя на акупаванай тэрыторыі СССР Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў Латвіі