Сцяпанаўскі сад — сквер у Цэнтральным раёне Мінска. Тэрыторыя абмежавана вуліцамі Кісялёва і СтаравіленскайАб прысваенні назваў вуліцы, скверам і мікрараёнам г. Мінска .
Гісторыя У канцы XIX ст. на рагу вуліц Старажоўскай (Кісялёва) і Міхайлаўскай (Камуністычная) мешчанін Іван Сцяпанаў на ўласнай зямлі пасадзіў фруктовы сад, які ў 1913 годзе быў выкуплены горадам.ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНЫ ЎПЛЫЎ НА ТАПАНІМІКУ ЗЯЛЁНЫХ МАСІВАЎ МІНСКА .
У садзе расло мноства кветак, а таксама яблыні, грушы, ліпы, некаторыя з якіх захаваліся да нашых дзён. Дарожкі былі пасыпаны чырвонай цаглянай дробкай. Пасля Вялікай Айчыннай вайны тут збіралася моладзь, ладзіліся танцы пад акардэонСтепановский сад // Мінск стары і новы.
23 красавіка 2002 года адбылося ўрачыстае адкрыццё ў скверы побач з будынкам-новабудоўляй Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь помніка Тарасу Шаўчэнку з нагоды 185-годдзя з дня яго нараджэння.
9 студзеня 2007 года Мінскім гарадскім Саветам дэпутатаў скверу была афіцыйна прысвоена назва «Сцяпанаўскі сад».
Спасылкі
Катэгорыя:Паркі Мінска Катэгорыя:Цэнтральны раён (Мінск) Катэгорыя:Вуліца Кісялёва (Мінск) Катэгорыя:Старавіленская вуліца (Мінск) Катэгорыя:З’явіліся ў XIX стагоддзі Катэгорыя:XIX стагоддзе ў Мінску