Вале́рый Ві́льямавіч Цапка́ла, часам Цэпкала (нар. , ) — беларускі палітык і дыпламат. Кандыдат юрыдычных навук. Надзвычайны і паўнамоцны пасол.
Уваходзіў у перадвыбарчы штаб Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах 1994 года, пасля яго перамогі — першы намеснік Міністра замежных спраў Беларусі. Пасол Беларусі ў ЗША і Мексіцы (1997—2002). Упаўнаважаны прадстаўнік прэзідэнта ў Парламенце (2005). Ініцыятар і дырэктар Беларускага Парку высокіх тэхналогій (2005—2017).
Біяграфія Нарадзіўся 22 лютага 1965 года ў Гродне. Быў адзіным дзіцем у сям’і інжынераў-хімікаў Вільяма і Ніны Цапкалаў, якія былі накіраваны ў Гродна па размеркаванні на будаўніцтва азотнага завода, дзе адпрацавалі ўсё жыццё. Бацька скончыў Адэскі політэхнічны інстытут, маці — Харкаўскі інжынерна-эканамічны інстытут.
Вучыўся ў гродзенскай сярэдняй школе № 14 з паглыбленым вывучэннем англійскай мовы, захапляўся гісторыяй. У 1982—1984 гадах вучыўся ў Беларускім тэхналагічным інстытуце. У 1984 годзе прызваны ў армію з другога курса інстытута (адтэрміноўка студэнтам у той час была адменена), праходзіў службу ў ракетных войсках стратэгічнага прызначэння ў Хмяльніцкім.
Пасля службы ў арміі ў 1986 годзе адразу паступіў у Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін, які скончыў з адзнакай у 1991 годзе па спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны». Пасля вучобы застаўся ў аспірантуры гэтага ж інстытута, у 1992 годзе скончыў яе на «выдатна», выкладаў у МДІМА, стаў кандыдатам юрыдычных навук у галіне міжнароднага права.
У 1991 годзе быў супрацоўнікам савецкага пасольства ў Хельсінкі. Пасля скасавання СССР вырашыў вярнуцца ў Беларусь.
У 1992 годзе займаў дыпламатычную пасаду МЗС Беларусі. У 1993—1994 гадах быў саветнікам Старшыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь XII-га склікання Станіслава Шушкевіча. Пасля адстаўкі Станіслава Шушкевіча з пасады Старшыні Вярхоўнага Савета ў 1994 годзе перайшоў працаваць у Выканаўчы сакратарыят СНД саветнікам выканаўчага сакратара.
На прэзідэнцкіх выбарах 1994 года быў адным з кіраўнікоў перадвыбарчага штаба Аляксандра Лукашэнкі. У 1994 годзе паводле ўспамінаў палітолага Аляксандра Фядуты, Валерый Цапкала арганізоўваў візіт Аляксандра Лукашэнкі ў расійскую Дзяржаўную думу. Адбывалася гэта цераз сувязі з ЛДПР, бо ў гэтай партыі таксама было дастаткова шмат выпускнікоў МДІМА. Пасля перамогі Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах, з 8 жніўня 1994 годаУказ Президента Республики Беларусь от 8 августа 1994 года № 31 «О назначении первого заместителя Министра иностранных дел Республики Беларусь» // Сборник указов Президента Республики Беларусь (22 июля 1994 г. — 31 декабря 1995 г.) / Сост. В. П. Изотко и др. — Мн.: Беларусь, 1996. — С. 24 да 20 студзеня 1997 года быў першым намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі БеларусьУказ Президента Республики Беларусь от 20 января 1997 года № 71 «Об освобождении В. В. Цепкало от должности первого заместителя Министра иностранных дел Республики Беларусь» . 24 лютага 1997 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Злучаных Штатах Амерыкі і Мексіцы па сумяшчальніцтвеУказ Президента Республики Беларусь от 24 февраля 1997 г. № 159 «О назначении В. В. Цепкало Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Соединенных Штатах Америки, Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Мексиканских Соединенных Штатах по совместительству» , вызвалены з гэтых пасад быў 2 красавіка 2002 годаУказ Президента Республики Беларусь от 2 апреля 2002 г. № 167 «Об освобождении В. В. Цепкало от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Соединенных Штатах Америки и по совместительству в Мексиканских Соединенных Штатах» .
З 2002 года да 7 кастрычніка 2005 года быў памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — каардынаваў аналітычную дзейнасць. З 14 лютага па 7 кастрычніка 2005 года быў паўнамоцным прадстаўніком прэзідэнта ў Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь
Ідэя стварэння Парка высокіх тэхналогій пачала абмяркоўвацца ў 2004 годзе, у тым ліку паводле ініцыятывы Валерыя Цапкалы. З 7 кастрычніка 2005 года па 2 сакавіка 2017 года Валерый Цапкала быў дырэктарам ПВТВалерый Цапкала вызвалены ад пасады дырэктара дзяржаўнай установы «Адміністрацыя Парка высокіх тэхналогій».
У 2018 годзе Валерый Цапкала прадставіў свой праект Prabook.com — біяграфічную бібліятэку, якая павінна забяспечыць «лічбавую неўміручасць». Заяўлена, што база артыкулаў пра людзей ствараецца на аснове малюнкаў і тэкстаў з адкрытых крыніц, якія загружаюць у праект распрацоўшчыкі. За парушэнне аўтарскіх праў пры капіраванні даных з Вікіпедыі Prabook уключаны ў спіс Wikipedia:Mirrors and forks. З 2018 года прымае ўдзел у развіцці Інавацыйнага цэнтра Mirzo Ulugbek Innovation Center.
У 2020 годзе абвясціў пра планы балатавацца ў прэзідэнты Беларусі. Не быў дапушчаны да ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах. Затым, асцерагаючыся палітычнага пераследу, пакінуў Беларусь. Пад канец 2020 года Валерый Цапкала з сям’ёй пераехаў у Латвію.
6 студзеня 2021 года Валерый Цапкала заявіў аб стварэнні Беларускага Дэмакратычнага форума з мэтай аб’яднаць «усе разумныя сілы ў канстытуцыйных пераўтварэннях як разумную альтэрнатыву народнай большасці ў адказ на псеўданацыянальны Усенародны сход».
У кастрычніку 2022 года МУС Беларусі прызнала групу грамадзян, аб’яднаную пад кіраўніцтвам Валерыя Цапкалы, у тым ліку яго сайты і старонкі ў сацыяльных сетках, экстрэмісцкім фарміраваннем.
7 красавіка 2023 года Мінскі абласны суд завочна прыгаварыў Валерыя Цапкалу да 17 гадоў калоніі.
Сям’я Жанаты з Веранікай Цапкала, мае дзяцей.
Бібліяграфія Код бессмертия: тайна смерти и воскрешения человека / Валерий Цепкало. — Мн.: Харвест, 2005. — 239 c. — ISBN 985-13-4714-0. Методология науки и инновационная деятельность / В. П. Старжынскі, В. В. Цапкала. — Мн.: Новое знание, 2015. — 326 с. — ISBN 978-985-475-538-0.
Спасылкі
Кто есть кто в Республике Беларусь
Катэгорыя:Дыпламаты СССР Катэгорыя:Дыпламаты Беларусі Катэгорыя:Памочнікі Прэзідэнта Беларусі Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Намеснікі міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Паслы Беларусі ў ЗША Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Мексіцы Катэгорыя:Выкладчыкі МДІМА Катэгорыя:Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі