«Нёман» — беларускі футбольны клуб з горада Масты. Заснаваны ў 1986 годзе.
Гісторыя Да 1991 гуляў у Чэмпіянаце БССР, потым апынуўся ў новастворанай Трэцяй лізе Чэмпіянату Беларусі. У 1999—2003 «Нёман» гуляў у Першай лізе, а з 2004 зноў выступаў у Другой лізе, дзе асаблівых поспехаў не меў.
2013 У сезоне 2013 «Нёман», узмацніўшыся некаторымі вопытнымі ігракамі (у тым ліку з спыніўшага выступленні ў чэмпіянаце гродзенскага «Белкарда»), павёў барацьбу за выхад у Першую лігу. Першы радок у табліцы хуценька захапіў гомельскі «Гомельчыгунтранс», а за другое месца пачалася барацьба паміж «Нёманам» і мінскай «Зоркай-БДУ». Цягам першага круга на другім месцы ішлі мастаўчане, але шэраг няўдалых матчаў «Нёмана» ў сярэдзіне другога круга дазволіў «Зорцы-БДУ» перагнаць канкурэнтаў. Але «Нёман» не здаваўся і атрымаў у канцы турніру 6 перамог запар (у тым ліку над «Гомельчыгунтрансам» 4:1 у 24-м туры — адзінае паражэнне гомельскага клуба ў турніры). «Зорка-БДУ» ж у перадапошнім туры прайграла «Оршы» (0:1) і саступіла другі радок мастаўчанам, якія занялі другое месца і атрымалі пуцёўку ў Першую лігу.
2014 Нягледзячы на атрыманае месца месца ў Першай лізе, мастоўская каманда не здолела знайсці фінансаванне для пераходу ў дывізіён вышэй. У лютым 2014 «Нёман» афіцыйна адмовіўся ад удзелу ў Першай лізеМостовский «Неман» отказался от участия в первой лиге, «Гомельжелдортранс» не подал заявку.
Застаўшыся ў Другой лізе, клуб у красавіку 2014, пасля падзелу турніру на групы, трапіў у групу ББюро исполкома БФФ утвердило состав участников и календарь второй лиги. Старт быў правалены — пасля першага круга «Нёман» займаў 11 месца з 12. Але ў другім крузе каманда стала трывала набіраць ачкі і здолела ўмяшацца ў барацьбу за першыя чатыры месцы, якія дазвалялі выйсці ў фінальны раўнд. Аднак прысуджанае перад апошнім турам тэхнічнае паражэнне за матч 14 тура пакінула мастаўчан на 5 месцы ў групе. У стыкавых мачтах яны саступілі «Віцебску-2» і атрымалі выніковае 10 месца ў лізе.
2015 У пачатку 2015 года «Нёман» меў істотныя фінансавыя праблемы, з-за чаго ўдзел у Другой лізе доўгі час заставаўся пад пытаннем. У красавіку 2015 года стала канчаткова вядома, што «Нёман» не выступіць у Другой лізе і пераходзіць у чэмпіянат вобласціМостовский "Неман" не будет играть во второй лиге.
Папярэднія назвы 1986—1995: «Дрэваапрацоўчык» 1996—2013: «Нёман» з 2014: «Нёман-Мастадрэў»
Дасягненні Лепшае дасягненне ў Першай лізе — 3 месца (2000)
Статыстыка выступленняў
Чэмпіянат і Кубак Беларусі СезонЛігаГалыАчкіКубакЗаўвагі 1992 Трэцяя (Д3) 9 15 5 5 5 17–12 15 1/32 фінала 1992–93 Трэцяя (Д3) 11 30 6 13 11 31–37 25 1/8 фінала 1994–95 Трэцяя - А (Д3) 6 22 6 9 7 24–24 21 1/16 фінала 1995 Трэцяя - А (Д3) Зняўся з розыгрышу ў пачатку турніру 1996 Трэцяя - А (Д3) 7 28 14 3 11 53–52 45 1997 Трэцяя - Б (Д3) 6 28 13 6 9 54–44 45 Змена назваў ліг 1998 Другая - Б (Д3) 3 30 16 7 7 62–30 55 Атрыманне месца ў Першай лізе 1999 Першая (Д2) 6 30 14 10 6 49–30 52 1/16 фінала 2000 Першая (Д2) 3 30 17 4 9 57–30 55 1/32 фінала 2001 Першая (Д2) 14 28 5 4 19 21–57 19 1/32 фінала 2002 Першая (Д2) 11 30 9 7 14 36–47 34 1/16 фінала 2003 Першая (Д2) 15 30 5 5 20 26–54 20 1/32 фінала 15px Вылет у Другую лігу 2004 Другая (Д3)824841224–31281/32 фінала 2005 Другая (Д3)926771223–27281/32 фінала 2006 Другая (Д3)9321071543–54371/32 фінала 2007 Другая (Д3)8301012833–27421/32 фінала 2008 Другая (Д3)10301231543–38391/16 фінала 2009 Другая (Д3)82689931–28331/16 фінала 2010 Другая (Д3)9341461454–50481/32 фінала 2011 Другая (Д3)9301141531–54371/32 фінала 2012 Другая (Д3)11361371650–54461/16 фінала 2013 Другая (Д3)224156364–29511/32 фінала 15px Выхад у Першую лігу 2014 Другая - Б (Д3) 5 22 11 4 7 39–25 34 1/64 фінала Адмова і вяртанне ў Другую лігу Матчы за 9 месца1 10 2 1 0 1 2–6 1 Стыкавыя матчы супраць клуба «Віцебск-2», які заняў 5 месца ў групе А (1:0, 1:6).
Галоўныя трэнеры Юрый Чакан (з 2006)
Спасылкі
Нёман Масты * Катэгорыя:Спорт у Мастах