Віцебск-2 — другая каманда беларускага футбольнага клуба «Віцебск».
Гісторыя У савецкія часы каманда мела назву КІМ-д (асноўны клуб менаваўся КІМ) і гуляла ў Чэмпіянаце БССР. У 1992 каманда пад назвай КІМ-2 трапіла ў новаствораную Другую лігу чэмпіянату Беларусі (а КІМ — у Першую). У 1995 другая каманда атрымала назву «Кімавец», а ў 1996 была знята з чэмпіянату ў Другой лізе.
У 2000 быў створаны адмысловы турнір дублюючых каманд, дзе і гулялі віцебскія рэзервісты. Але, пасля вылету «Віцебска» з Вышэйшай лігі ў 2012 была адноўлена другая каманда, якая заявілася ў Другую лігу пад назвай «Віцебск-2».
У сезонах 2012 і 2013 «Віцебск-2» займаў апошняе месца ў Другой лізе. У 2014 каманда трапіла ў групу А і доўгі час вяла барацьбу за месца ў першай чацвёрцы, якое давала пуцёўку ў фінальны раўнд. У выніку «Віцебск-2» заняў пятае месца ў групе, і пасля перамогі ў стыкавых матчах атрымаў дзявятае выніковае месца ў лізе.
Па выніках сезону 2014 асноўная каманда «Віцебска» атрымала месца ў Вышэйшай лізе пасля трохгадовага перапынку. Паколькі рэзервісты зноў атрымалі магчымасць выступаць у турніры дублёраў, то каманда «Віцебск-2» перастала ўдзельчаць у Другой лізе.
Папярэднія назвы да 1991: КІМ-д 1992—1994: КІМ-2 1995—1996: «Кімавец» 2012—2013: «Віцебск-2» 2014: «МЗВВ-Віцебск-2» (Моладзевая зборная Віцебскай вобласці)
Дасягненні Лепшае дасягненне ў Першай лізе (да 1998 — Другая ліга) — 10 месца (1993/94)
Статыстыка выступленняў
Чэмпіянат і Кубак Беларусі СезонЛігаГалыАчкіКубакЗаўвагі 1992 Другая (Д2) 13 15 3 5 7 12–22 11 1/16 фінала 1992–93 Другая (Д2) 14 30 6 7 17 29–44 19 1993–94 Другая (Д2) 10 28 7 9 12 26–40 23 1994–95 Другая (Д2) 13 30 9 5 16 30–46 23 1995 Другая (Д2) 14 14 2 3 9 9–28 9 1/16 фінала 1996 Другая (Д2) Знята з турніру і спыніла існаванне 2012 Другая (Д3) 19 36 2 4 30 24–99 10 2013 Другая (Д3) 13 24 2 5 17 22–65 11 2014 Другая - А (Д3) 5 22 9 5 8 28–23 32 Матчы за 9 месца1 9 2 1 0 1 6–2 3 1 Стыкавыя матчы супраць клуба «Нёман» (Масты), які заняў 5 месца ў групе Б (0:1, 6:1).
Галоўныя трэнеры Пётр Дарашкевіч (1992 — 1996) Валерый Новікаў (2012 — 2013) Арцём Косак (2014, да жніўня) Юрый Канаплёў (жнівень — снежань 2014)
Спасылкі
Віцебск-2 Катэгорыя:ФК Віцебск Катэгорыя:Спорт у Віцебску