Таццяна Васільеўна Бі́рыч (, в. Лошніца, Барысаўскі раён — ) — беларускі савецкі афтальмолаг. Член-карэспандэнт АН БССР (1972), доктар медыцынскіх навук, прафесар (1948). Герой Сацыялістычнай Працы (1974). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1944), заслужаны ўрач БССР (1948). Дачка Таццяны Васільеўны Тамара Бірыч таксама была вядомым афтальмолагамОфтальмологи-легенды. В день 110-летия Татьяны Бирич умерла ее дочь и продолжатель династии Тамара Бирич .

Біяграфія

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт ў 1928 годзе. З 1939 г. дацэнт кафедры хвароб вачэй Мінскага медыцынскага інстытута, з 1941 г. дацэнт медыцынскага інстытута ў Саратаве, кансультант, начальнік аддзялення хвароб вачэй эвакашпіталю. З 1945 па 1985 гг. загадчык кафедры хвароб вачэй Мінскага медыцынскага інстытута. Галоўны афтальмолаг рэспублікі, старшыня Навуковага таварыства афтальмолагаў БССР. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, намеснік старшыні Вярхоўнага Савета БССР у 1963—1967 гг.

Навуковая дзейнасць

Асноўныя навуковыя працы ў галіне хвароб вачэй, лячэння сухотаў і апёкаў вачэй, выдалення катаракты з дапамогай нізкіх тэмператур (першая ў СССРЭто мы. 110 лет со дня рождения легендарного офтальмолога Татьяны Бирич ), вывучэння кровазліцця ў сятчатку ў нованароджаных пры нармальных і паталагічных родахЧлен-карэспандэнт БІРЫЧ Таццяна Васільеўна.

Упершыню ў Савецкім Саюзе (1961) ужыла метад крыяхірургіі пры захворваннях вачэй.

Навуковыя працы

Аўтар больш за 230 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій:

Оксигенотерапия в офтальмологии. Мн.: Беларусь, 1972. Изменение глазного дна у новорожденных при нормальных и патологических родах. Мн.: Беларусь, 1975 (совм. с В. Н. Перетицкой). Ожоги глаз. Мн.: Беларусь, 1979. Применение низких температур в офтальмологии. Мн.: Беларусь, 1984.

Узнагароды

Узнагароджана ордэнамі Леніна (1974), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1949, 1960), медалямі. Ганаровы грамадзянін горада Мінска (1987).

Літаратура

Татьяна Васильевна Бирич: к 70-летию со дня рождения // Здравоохранение Белоруссии. 1975. № 1. Татьяна Васильевна Бирич (К 100-летию со дня рождения (1905—1993 гг.) // Белорусский медицинский журнал. 2005. № 1(11). Доктор медицинских наук, профессор Т. В. Бирич: биобиблиогр. указ. Минск: БГМУ, 2005. Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928—2015. — Минск, 2016.

Спасылкі

Член-карэспандэнт БІРЫЧ Таццяна Васільеўна Таццяна Васільеўна Бірыч у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Это мы. 110 лет со дня рождения легендарного офтальмолога Татьяны Бирич

Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Афтальмолагі Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Мінска Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання Катэгорыя:Ваенныя ўрачы СССР Катэгорыя:Медыкі Вялікай Айчыннай вайны