Герб Верхнядзвінска (да 1962 — Дрысы) — геральдычны сімвал Верхнядзвінска, дараваны гораду 21 жніўня 1781: «у залатым полі Пагоня з чырвоным шчытом, на якім срэбны падвойны крыж».
У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 26 ліпеня 2002. У гербавым матрыкуле краіны значыцца пад № 94.
Афіцыйнае апісанне:
У залатым полі французскага шчыта вершнік у сталёвых даспехах з паднятым мечам у правай руцэ і авальнай чырвонай тарай з выявай срэбнага «патрыяршага» крыжа ў левай, каня акрывае блакітная трохканцовая гунька.
Гл. таксама Пагоня
Літаратура
Катэгорыя:Верхнядзвінск Верхнядзвінск Катэгорыя:Ягелонскі крыж