Герб Клецка — геральдычны сімвал Клецка, нададзены гораду каралём польскім і вялікім князем літоўскім Янам Казімірам 27 жніўня 1652 года: «у блакітным полі княжая карона, пад якой паляўнічы рог».

У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 29 лістапада 1999Решение Клецкого горисполкома от 29 ноября 1999 г. № 106.. У гербавым матрыкуле краіны значыцца пад № 37.

Афіцыйнае апісанне:

У залатым полі барочнага шчыта пад княжай каронай паляўнічы рог з залатой фурнітурай.

Літаратура

Катэгорыя:Клецк Клецк