Герб Нясвіжа — геральдычны сімвал Нясвіжа, нададзены гораду вялікім князем літоўскім Стэфанам Баторыем 23 красавіка 1586: «поле шчыта рассякаецца на дзве часткі; у правай, залатога колеру, палова чорнага арла, а ў левай дзесяць касых вырубаў — залатога, блакітнага і чырвонага колераў».
У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 23 снежня 1999 годаРешение Несвижского райисполкома от 23 декабря 1999 г. № 19.. У гербвым матрыкуле краіны значыцца пад № 51.
Афіцыйнае апісанне:
У правым залатым полі барочнага шчыта выходзіць чорны радзівілаўскі арол, у левым — дзесяць касых вырубаў, залатых, сініх і чырвоных.
Гл. таксама Сцяг Нясвіжа
Літаратура
Катэгорыя:Нясвіж Нясвіж