Герб Шклова — геральдычны сімвал Шклова, нададзены гораду каралём польскім і вялікім князем літоўскім Аўгустам Сасам 10 красавіка 1762: «у блакітным полі рука, якая трымае срэбны бязмен».
Даследчыкі мінулага стагоддзя заўважалі, што тая або іншая выява на пячатцы горада заўжды абазначае сімвал галоўнага занятку гарадскіх жыхароў. Калі на пячатцы бязмен, дык горад пераважна гандлёвы. У часы росквіту Шклова яго гадавы гандлёвы абарот перавышаў 50 млн рублёўОпыт описания Могилевской губернии… сост. и под ред. А. С. Дембовецкого. Кн. 2. — Могилев, 1883. — С. 42, 46.. Як адзначае беларускі геральдыст Анатоль Цітоў, з такім першасным тлумачэннем можна было б пагадзіцца, каб не знаходкі пячатак магістрата менавіта таго часу, калі функцыянаванне гэтага герба было з’явай натуральнай. Упоперак поля герба, абкружанага ракальным картушам, размешчана (справядлівасць). Такая дэталь надае новае гучанне шклоўскаму гербу: бязмен як сімвал правасуддзя і справядлівасці, а не гандлю.
У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 26 ліпеня 2002. У гербавым матрыкуле краіны значыцца пад № 93.
Апісанне герба
Афіцыйнае апісанне:
У блакітным полі барочнага шчыта рука натуральнага колеру, якая трымае срэбны бязмен.
Літаратура
Катэгорыя:Шклоў Шклоў