Альшанка, Вішнёўка, Жыгянка, Луска (у верхнім цячэнні — Гальшанка) — рака ў Мінскай і Гродзенскай вобласці, правы прыток ракі Бярэзіна (басейн Нёмана).
Гідраграфія Пачынаецца на захад ад вёскі Людвікаўшчына Ашмянскага раёна, працякае па паўднёва-заходніх схілах Ашмянскага ўзвышша, на ўчастку Ашмяны—Солы праразае яго ўнутраны градападобны пояс, вусце каля вёскі Няровы. Даўжыня ракі 60 км. Плошча вадазбору 311 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,3 м³/с Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5 м/км.
Даліна выразная. Пойма двухбаковая, найбольш развіта ў вярхоўі і ніжнім цячэнні, шырынёй 100—200 м. Рэчышча пераважна ўмерана звілістае, яго шырыня ў межань 4—8 м, на працягу 32 км каналізаванае. Берагі нізкія. Каля вёсак Габрыялаўшчына і Нарушаўцы сажалкі (плошчай 0,12 і 0,02 км²)Рака Альшанка (прыток ракі Бярэзіна) .
У створы ракі Альшанка — вёска Багданава сярэднегадавы шматгадовы расход вады складае 1,5 м³/с, сярэднешматгадовы максімальны расход вады вясновага разводдзя — 19,9 м³/с, сярэднешматгадовы мінімальны расход вады летне-асенняй межані — 0,62 м³/с, сярэднешматгадовы мінімальны расход вады зімовай межані — 0,74 м³/с.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Рака Альшанка (прыток ракі Бярэзіна)
Катэгорыя:Прытокі Заходняй Бярэзіны Катэгорыя:Рэкі Ашмянскага раёна Катэгорыя:Рэкі Валожынскага раёна