Ганна Анкер (; , — , ) — дацкая , жонка мастака Мікаэля Анкера.

Біяграфія Ганна Крысцінэ Бронум нарадзілася 18 жніўня 1859 года ў дацкім рыбацкім пасёлку Скаген, на поўначы Ютландыі. Бацька — гандляр Эрык Андэрсан Бронум (1820-90), маці — Ані Хедвіг Мёлер (1826—1916). Ганна была пятым з шасці дзяцей у сям’і. Яна з дзяцінства выяўляла цікавасць да жывапісу, была знаёмая з многімі мастакамі, што перасяліліся ў Скаген. Вучылася жывапісу ў Капенгагене, потым у Парыжы. У 1880 годзе Ганна Бронум выйшла замуж за мастака Мікаэля Анкера. У 1883 годзе ў іх нарадзілася дачка Хельга Анкер. Ганна Анкер працягвала маляваць і ў замужжы. Яна выпрацавала свой уласны стыль, праявіла сябе як характэрны мастак і назіральны каларыст. Творчасць Ганны ўяўляе сабой важную вяху на шляху скандынаўскага жывапісу да рэалізму: «Блакітная Ані» (Blå Ane, 1882), «Дзяўчына на кухні» (Pigen i køkkenet, 1883—1886). Ганна Анкер аддавала перавагу пісаць інтэр’еры і простыя сцэны з паўсядзённага жыцця сялян, рыбакоў, іх жонак і дзяцей.

Ганна і Мікаэль Анкер намаляваныя на банкноце 1000 дацкіх крон.

Галерэя

Літаратура Heide Grape-Albers: Malerin Anna Ancher (1859–1935) in Skagen, Hannover 1994, ISBN 3-929444-04-6 Claus Jacobsen:Anna Ancher. Kopenhagen, 2004. Aschehoug Dansk Forlag A/S Alette Rye Scales:Anna Ancher. Danish painter, 1859–1935. In: Gaze, Delia. 1997. Dictionary of Women Artists. Band 1. London. Fitzroy Dearborn. ISBN 1-884964-21-4, ISBN 978-1-884964-21-3

Спасылкі

Ганна Анкер на artcyclopedia.com Ганна Анкер на zeno.org Ганна Анкер на kulturarv.dk

Катэгорыя:Скагенскія мастакі