Іван Міхайлавіч Бамбіза (нарадзіўся 8 кастрычніка 1952, в. Ляскавічы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці, Беларуская ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня назіральнага савета ААТ «Белаграпрамбанк».
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Ляскавічы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці ў 1952 годзе.
У 1975 годзе скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі, факультэт механізацыі сельскай гаспадаркі.
У 1975—1977 гг. — галоўны інжынер племсаўгаса імя Някрасава (Гомельскі раён) 1977—1985 гг. — галоўны інжынер саўгаса «Брынёва», дырэктар саўгаса «Галубіцкі» (Петрыкаўскі раён Гомельскай вобласці) 1985—1987 гг. — начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі, першы намеснік старшыні Петрыкаўскага райвыканкама, старшыня Петрыкаўскага раённага аграпрамысловага аб’яднання Гомельскай вобласці 1987—1991 гг. — старшыня Рэчыцкага райвыканкама, старшыня Рэчыцкага раённага Савета народных дэпутатаў Гомельскай вобласці у 1989 годзе скончыў Мінскую вышэйшую партыйную школу У 1990 годзе абраны ў дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР XII склікання па Васілевіцкай выбарчай акрузе № 228 1991—1995 гг. — сакратар Планавай і бюджэтна-фінансавай камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь XII склікання З 22 лютага 1994 года — намеснік Старшыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь У маі 1994 года ўведзены ў склад Праўлення Нацыянальнага банка Беларусі 1995—1997 гг. — Міністр па справах Садружнасці Незалежных Дзяржаў, г. Мінск 1997—2004 гг. — прэзідэнт, старшыня Беларускага дзяржаўнага канцэрну па нафце і хіміі «Белнафтахім» 2004—2010 — намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь.
Узнагароды У лістападзе 2002 года ўзнагароджаны ордэнам Айчыны III ступені.
Сям’я Жанаты. Мае двох дзяцей, трэці сын Аляксандр загінуў 9 студзеня 2002 года ва ўзросце 25 гадоў.
Спасылкі Старонка на праекце «Хто ёсць хто ў Рэспубліцы Беларусь»
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Петрыкаўскім раёне Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання Катэгорыя:Міністры па Садружнасці Незалежных Дзяржаў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Намеснікі прэм’ер-міністраў Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы Катэгорыя:Выпускнікі аграмеханічнага факультэта БДАТУ Катэгорыя:Старшыні Рэчыцкага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Дэпутаты Рэчыцкага раённага Савета дэпутатаў Катэгорыя:Старшыні мясцовых саветаў Беларусі