Свята-Мікіцкая царква — помнік драўлянага дойлідства ў вёсцы Здзітава Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці Рэспублікі Беларусь. Занесена ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Гісторыя Пабудавана ў 1502 годзе на правым беразе ракі Мухавец, пасля чаго неаднаразова перабудоўвалася, у тым ліку ў 1787 годзе.

Настаяцелем з’яўляецца протаіерэй Стафан Іванавіч ГапанюкЖабинковское благочиние // «Брест Православный». Официальный сайт Брестской епархии..

Архітэктура Пабудавана ў традыцыях заходнепалескай архітэктуры, аднаго з двух тыпаў палескай архітэктурнай школы, якая прэтэндуе на ўключэнне ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКАХрам во имя Св. Никиты // interfax.by. — 25 января 2007..

У шырыню складае 9,4 метра, 15,65 метра ў даўжыню і 6 метраў у вышыню. Складаецца з трох прамавугольных аб’ёмаў: асноўнага, бабінца і апсіды. Дах гонтавы, шматскатны, увянчаны невялікім барабанам з галоўкай. Па баках да апсіды прыбудаваны вузкія невысокія рызніцы пад аднасхільным дахам. У XIX стагоддзі каля ўваходу пабудаваны каркасны тамбур. Сцены вертыкальна пакрыты драўлянымі дошкамі і ўмацаваны сцяжкамі. Вокны высокія, прамавугольныя.

Непадалёк ад царквы размешчана двух’ярусная каркасная драўляная званіца, квадратная ў плане, пад шатром. Комплекс характарызуецца манументальнасцю, удалымі прапорцыямі і архітэктурна-мастацкай выразнасцюЗдзітаўская Мікітаўская царква // Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. — Мн., 1993..

У царкве захоўваецца напісаная ў першай палове — сярэдзіне XVI стагоддзя ікона Маці Божай Адзігітрыі.

Літаратура

Здзітаўская Мікітаўская царква // Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. — , Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5. Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Жабінкаўскага раёна Катэгорыя:З’явіліся ў 1502 годзе Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Заходнепалеская школа дойлідства Катэгорыя:Здзітава (Жабінкаўскі раён) Катэгорыя:Храмы Брэсцкай і Кобрынскай епархіі Катэгорыя:1502 год у Еўропе Катэгорыя:XVI стагоддзе ў Беларусі