Клява — гідронім і тапонім. Клява — рака, прыток Бярэзіны Клява — рака, прыток Гаўі (басейн Нёмана) Клява — вёска ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці
Назва Паводле К. Бугі, ад літоўскага klevas «клён»K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1958. — P. 528.. У. Тапароў, апроч таго, параўноўваў з назвай прускага возера Clawoge, з назвай ракі на Падзесенні, прычым недалёка Клевені фіксуецца меркаваныя назвы-калькі Клённая, КлёнушкаВ. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 191.. З літоўскіх аналагаў — літоўскія рачныя назвы Kleva, KlevinėA. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 159..
А. Ф. Рогалеў гідронім Клява звязваў са старажытным корнем кл- (кол-, кал-, кел-) у значэннях «гнуць, згінаць», «круціць, вярцець»А. Ф. Рогалеў. Назвы Бацькаўшчыны (тапанімія Беларусі). Гомель, 2008. С. 100., а паводле нямецкага аўтара Б. Брандта назва Клява сведчыць аб тым, што рыба там лёгка клюеB. Brandt. West-Rußland im Spiegel der einheimischen Ortsnamen (Erläuterungen zur Karte des besetzten Gebietes) // Geographische Zeitschrift. 1917. Bd. 23 (12). S. 577.. Шматлікія гідронімы Клева ва ўкраінскіх Карпатах звязваюць з украінскім дыялектным клева, кліва, клыва «гара, вяршына, пагорак»Э. М. Мурзаев. Словарь народных географических терминов. Москва, 1984. С. 277..
Гл. таксама Рака Клявіца Антон Францавіч Клява (нар. 1933) — Герой Сацыялістычнай Працы.
Крыніцы