Сукуле́нты (ад  — «сакавіты») — шматгадовыя расліны, якія маюць спецыяльныя тканкі для запасу вады. Як правіла, яны растуць у месцах з засушлівым кліматам.

Расліны, якія ўваходзяць у групу «сукуленты», не звязаныя паміж сабой агульным паходжаннем; іх падобныя рысы выкліканыя падобнымі ўмовамі пражывання. Сукуленты ёсць нават сярод такіх сямействаў, як ароідныя (заміякулькас), брамеліевыя (дыкія), вінаградавыя (цысус чатырохвугольны).

Літаратура

Спасылкі

Проект «Вся Биология» Суккуленты // Экологический центр «Экосистема»™, А. С. Боголюбов

Катэгорыя:Экалогія раслін