Су́ла, астравы Сула () — група астравоў у Малайскім архіпелагу, на ўсход ад вострава Сулавесі, тэрыторыя Інданезіі.
Плошча 4800 км². Асноўныя астравы: Таліабу, Манголе, Санана. Горы (вышынёй да 1157 метраў на востраве Таліабу) і ўзгорыстыя раўніны. Складзены пераважна са сланцаў і гранітаў, якія перакрыты пясчанікамі і вапнякамі. Клімат экватарыяльны, ападкаў 1700—3000 мм за год. Вільготныя вечназялёныя лясы. Трапічнае земляробства. Порт Санана (на востраве Санана).
Літаратура
Катэгорыя:Правінцыя Паўночнае Малуку Катэгорыя:Малукскія астравы Сула