Сульфані́лавая кіслата́ (параамінабензолсульфакіслата, n-амінабензолсульфакіслата, 4-амінафенолсульфонавая кіслата, анілін-4-сульфонавая кіслата) — унутраная соль, формула якой C6H7NO3S, структурная NH2—C6H4—SO3H.

Уласцівасці Уяўляе сабой белыя ці шэрыя крышталі. Раскладаюцца пры тэмпературы 280—300 °C, абмежавана растваральныя ў вадзе (1 г у 100 г пры 20 °C). Сульфанілавая кіслата — унутраная соль, у якой амінагрупа нейтралізаваная астаткам сульфакіслаты, таму яна не ўтварае соляў з мінеральнымі кіслотамі, але яе сульфагрупа можа быць нейтралізаваная шчолачамі.

Атрымліваецца сульфаваннем аніліну канцэнтраванай сернай кіслатой пры тэмпературы 180 °C.

Выкарыстанне Сульфанілавая кіслата выкарыстоўваецца ў вытворчасці фарбавальнікаў, лекавых сродкаў, у якасці рэагента ў аналітычнай хіміі, для вызначэння білірубіну ў крыві.

Літаратура

Катэгорыя:Сульфакіслоты Катэгорыя:Араматычныя аміны