Герб Адэльска — герб аграгарадка Адэльск Гродзенскага раёна. Герб зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад г. № 373.
Гісторыя
Верагодна, што гэты герб ужываўся ў якасці сімвала мясцовасці ўжо ў XVIII ст. Пра гэта сведчаць архіўныя дакументы апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага з 1795 г., якія змяшчаюць інфармацыю аб «аднаўленні герба Святога Антонія і дазволе на выкарыстанне гэтага герба ва ўсіх дзяржаўных пячацях мястэчка Адэльск» Герб деревни.
У XIX ст. сімвалам мясцовасці быў іншы герб, створаны 27 лютага 1875 г. (у залатым полі дзве скрыжаваныя касы, па краях шчыта — два каласы чырвонага колеру).
Апісанне Цяперашні герб Адэльска ўяўляе сабой барочны шчыт, у блакітным полі якога адлюстравана фігура святога Антонія ў карычневым адзенні, які ў левай руцэ трымае Немаўля-Ісуса ў срэбным адзенні са срэбнай лілеяй. Ісус абапіраецца нагамі на разгорнутую кнігу. Над іх галовамі — залатыя німбы.
Літаратура Анатоль Цітоў // Геральдыка беларускіх местаў. Мн., «Полымя», 1998, С.105
Спасылкі
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад г. № 373
Катэгорыя:Гербы населеных пунктаў Беларусі Катэгорыя:Адэльск