Бялы́нічы () — горад (з 2017) у Магілёўскай вобласці Беларусі, цэнтр Бялыніцкага раёна. Стаіць на рацэ Друць. За 36 км ад Магілёва, паблізу аўтамабільнай дарогі Мінск — Магілёў. За 1 км на ўсход ад гарадскога пасёлка знаходзяцца балота Няропля і тарфяное радовішча Цітаўка. Насельніцтва 9 553 чал. (2025)Национальный статистический комитет Республики Беларусь. Численность населения на 1 января 2025 г. и среднегодовая численность населения за 2024 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа (руск.) (3 cакавіка 2025)..
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае Упершыню згадваецца з сярэдзіны XVI ст. як сяло ў Аршанскім павеце Віцебскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. З пачатку XVII ст. уласнасць Сапегаў. У 1624 годзе Лаў Сапега заснаваў тут манастыр кармелітаў — адзін з найбагацейшых у ВКЛ. У манастыры знаходзіўся Бялыніцкі абраз Божай Маці, шанаваны хрысціянамі розных канфесій. Праз шматлікія працэсіі і паломніцтва да яе Бялынічы зваліся Беларускай Чанстаховай (абраз знік падчас Вялікай Айчыннай вайны з Магілёўскага краязнаўчага музея). У 1877—1918 гадах у будынках манастыра кармелітаў размяшчаўся праваслаўны Бялыніцкі манастыр Раства Багародзіцы.
У XVII—XVIII стст. у мястэчку дзейнічала друкарняАтлас «Чалавек і свет. Мая Радзіма — Беларусь», 4 клас, Тарасаў С. В. і інш., Мн., Белкартаграфія, 2014, ISBN 978-985-508-367-3 — Вучэбны дапаможнік для 4 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання, с.11.
У складзе Расійскай імперыі
З 1772 года ў Магілёўскім павеце Расійскай імперыі. На 1773 год у мястэчку дзейнічалі тры ўніяцкія царквы (Нараджэння Маці Божай, Святога Іллі і Святога Мікалая) і каталіцкі касцёл Успення Маці БожайLVIA, f. 1177 ap. 1 b. 4373. Пасля 1861 года — цэнтр воласці Магілёўскага павета.
Найноўшы час 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Бялынічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўвайшлі ў склад Савецкай Беларусі.
У часы Вялікай Айчыннай вайны пад нямецкай акупацыяй. З ліпеня 1941 года па кастрычнік 1943 года дзейнічала група падпольшчыкаў, якая ў верасні 1943 года разграміла нямецкі гарнізонРогаў, А. Б. Бялыніцкае патрыятычнае падполле // — С. 163..
З 1924 года — цэнтр раёна. З 1938 года — гарадскі пасёлак. 26 чэрвеня 1972 года ў склад Бялынічаў уключана вёска Новы ШляхРашэнне выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 20 (1358)., у 1977 годзе — Бярозаўка і Задруцкая СлабадаРашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 кастрычніка і 22 лістапада 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 3 (1557)., 23 снежня 2009 года — вёска МіхайлоўРешение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области. З 2017 года — горад.
У 2020 годзе Бялынічы прымаюць Дзень беларускага пісьменства. З гэтай нагоды адноўлены аб’екты інфраструктуры, перабудаваны музей Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, выдадзены адмысловы святочны паштовы канверт.
Галерэя
Насельніцтва 1785 год — 831 чал. 1897 год — 2215 чал. 1968 год — 7,3 тыс. чал. 1977 год — 6,6 тыс. чал. 1995 год — 10,7 тыс. чал. 2005 год — 9,9 тыс. чал. 2009 год — 10 688 чал. (перапіс) 2016 год — 10 220 чал. 2017 год — 10 035 чал. 2025 год — 9 553 чал.
Эканоміка Прадпрыемствы харчовай прамысловасці
ААТ «Бялыніцкі пратэінавы завод» — вырабляе муку мясакосную, тлушч тэхнічны і інш., знаходзіцца за межамі горада; цэх па вытворчасці сыроў ААТ «Бабуліна крынка».
Таксама дзейнічаюць ДЛУ «Бялыніцкі лясгас», Бялыніцкае УКП «Жылкамгас», гасцініца «Белыя ночы».
Культура Працуюць Мастацкі музей імя Вітольда Каэтанавіча Бялыніцкага-Бірулі ў горадзе Бялынічы, дзіцячая школа мастацтваў, цэнтралізаваная бібліятэчная сетка, цэнтралізаваная клубная сістэма Бялыніцкага раёна Культурныя ўстановы раёна на сайце Бялыніцкага райвыканкама ..
Славутасці
Ільінская гара; Парк культуры і адпачынку «Ліпавы гай»; Мастацкі музей імя Вітольда Каэтанавіча Бялыніцкага-Бірулі ў горадзе Бялынічы;
Помнік Вітольду Каэтанавічу Бялыніцкаму-Бірулі (1984); Царква ў гонар Іконы Бялыніцкай Божай Маці (1990, мураваная); Будынак бровара (канец XIX ст.).
Страчаная спадчына Бялыніцкі касцёл і кляштар кармелітаў
Памятныя мясціны
«Алея герояў» і брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан (пахаванне 1941 года) у парку культуры і адпачынку «Ліпавы гай».
Вядомыя асобы
Уладзімір Андрэевіч Арлоўскі (нар. 1939) — беларускі архітэктар. Наталля Батракова — беларуская рускамоўная пісьменніца. Уладзімір Максімавіч Белахвостаў — беларускі дзяржаўны дзеяч. Іосіф Вікенцьевіч Свідзінскі (1918—1996) — удзельнік савецка-фінляндскай 1939—1940 гг. і Вялікай Айчыннай войнаў, Герой Савецкага Саюза. Нарадзіўся ў Бялынічах. Янка Шарахоўскі (1908—1973) — беларускі пісьменнік. Міхаіл Юшкевіч (1899—1952) — савецкі военачальнік, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Дзмітрый Мікалаевіч Крутой (нар. 1981) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Валяр’ян Афанасьевіч Снытко (1939—2021) — расійскі географ беларускага паходжання. Дзмітрый Сяргеевіч Набокаў (нар. 1996) — беларускі лёгкаатлет. Андрэй Аляксандравіч Ганчук (нар. 1979) — беларускі палітык.
Гл. таксама Гарады Магілёўскай вобласці Гарады Беларусі
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Бялынічы на Ганцавіцкім краязнаўча-інфармацыйным партале Надвор’е ў горадзе Бялынічы
Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі Катэгорыя:Мястэчкі Віцебскага ваяводства Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1577 годзе