Глуск () — гарадскі пасёлак у Магілёўскай вобласці Беларусі, цэнтр Глускага раёна, на рацэ Пціч. Вузел аўтадарог на Бабруйск, Старыя Дарогі, Любань, Акцябрскі. За 170 км ад Магілёва. Насельніцтва 6 893 чал. (2025)Национальный статистический комитет Республики Беларусь. Численность населения на 1 января 2025 г. и среднегодовая численность населения за 2024 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа (руск.) (3 cакавіка 2025)..

Назва На думку беларускага географа В. Жучкевіча тапонім «Глуск» утварыўся ў выніку трансфармацыі словаў глух, глуш.

Гісторыя Тапонім «Глуск» у пісьмовых крыніцах пачынае сустракацца з другой паловы XV стагоддзя. Першым гаспадаром вотчыны з цэнтрам Стары Глуск (з XIX стагоддзя — Гарадок) быў Юрый Сямёнавіч Гальшанскі. Пасля яго смерці валоданні былі падзелены паміж яго спадкаемцамі. Каля 1520 года Юрый Іванавіч Гальшанскі-Дубровіцкі выдзеліў сваю частку ў асобнае валоданне з цэнтрам Глуск-Дубровіцкі, які ўпершыню згадваецца ў каралеўскім прывілеі 1522 года на заснаванне замка.

thumb|злева|230px|Касцёл і кляштар бернардзінцаў, XIX ст. У 1525 годзе яно атрымала ад вялікага князя Жыгімонта Старога прывілей на правядзенне кірмашоў. Пасля смерці Юрыя Іванавіча Глускам Дубровіцкім валодалі спачатку яго сыны Януш і Уладзімір, потым Сямён, якія ўсе памерлі беспатомнымі. У 1558 годзе ўся рухомая і нерухомая маёмасць князёў Гальшанскіх-Дубровіцкіх была падзелена паміж дочкамі Юрыя Іванавіча — князёўнамі Гальшанскімі Анастасіяй Заслаўскай і Соф’яй Палубінскай. Гэты падзел замацаваны лістом Жыгімонта Аўгуста ад 23 мая 1558 года. Пасля смерці Анастасіі ў 1561 годзе яе доля перайшла ўнукам Янушу і Міхаілу Заслаўскім, якія праз 10 гадоў саступілі палову сваёй часткі цётцы Ганне Чартарыйскай, дачцэ княгіні Анастасіі, якая ў 1581 годзе выкупіла ў пляменнікаў і іх палову. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) Глуск увайшоў у Новагародскі павет (Слуцкае княства) Новагародскага ваяводства. У 1568 годзе Ян Хадкевіч атрымаў тытул «графа на Шклове, Быхаве, Мышы і Глуску». Станам на 1571 год у мястэчку было 124 дамы і 12 крам.

У канцы XVI стагоддзя Глускам супольна валодалі Палубінскія і Чартарыйскія. У 1626 годзе Мікалай Юрый Чартарыйскі прадаў сваю частку Глуска Канстанціну Палубінскаму, які зрабіўся адзіным яго ўладальнікам. У вайну 1654—1667 гадоў у сакавіку 1655 года мястэчка «агнём і мячом датла» разбурылі казакі, пасля вайны ўлады Рэчы Паспалітай вызвалілі Глуск ад падаткаў тэрмінам на 10 гадоў. Пасля пажару замак, умацаваны гароднямі, у 1670-х гадах быў пераўтвораны ў замак з землянымі валамі і пяццю бастыёнамі. У 1667 годзе князь Палубінскі заснаваў у мястэчку кляштар бернардзінцаў. У 1673 годзе Глуск атрымаў паўторнае вызваленне ад падаткаў яшчэ на 12 гадоў. Па смерці князя Палубінскага мясцовасць перайшла да яго дачкі Ганны, жонцы Дамініка Мікалая Радзівіла. З гэтага часу і да канца XVIII стагоддзя Глуск знаходзіўся ва ўладанні Радзівілаў, пры якіх Глуская воласць мела назву «графства». У 1775 годзе мястэчка пацярпела ад пажару. У 1791 годзе яно ўвайшло ў Случарэцкі павет Навагрудскага ваяводства.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Глуск апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Бабруйскім павеце. З 1800 года мясцовасць знаходзілася ва ўладанні графа Юдзіцкага, пазней перайшла да Бжастоўскіх.

Станам на 1897 год у Глуску было 500 дамоў; працавалі народнае вучылішча, гарбарныя мануфактуры, 22 крамы; дзейнічалі 2 царквы, касцёл, 5 сінагог. У Першую сусветную вайну цягам лютага — снежня 1918 года мястэчка займалі нямецкія войскі.

1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі Глуск увайшоў у склад Беларускай ССР. У 1924 годзе Глуск стаў цэнтрам раёна (у 1962—1966 гадах уваходзіў у склад Бабруйскага раёна). 17 верасня 1938 года паселішча атрымала афіцыйны статус гарадскога пасёлка.

У Другую сусветную вайну з 28 чэрвеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года Глуск знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.

Насельніцтва

XIX стагоддзе: 1861 год — каля 3 тыс. чал.; 1897 год — 5328 чал. XX стагоддзе: 1939 год — 5125 чал.; 1970 год — 5 тыс. чал.; 1977 год — 6,4 тыс. чал.; 1995 год — 8,6 тыс. чал. XXI стагоддзе: 2006 год — 7,7 тыс. чал.; 2008 год — 7,6 тыс. чал.; 1 студзеня 2009 года — 7,5 тыс. чал.; 2016 год — 7 233 чал.; 2017 год — 7 152 чал.

Эканоміка Прадпрыемствы харчовай, дрэваапрацоўчай прамысловасці. Глускі філіял ААТ «Асіповіцкі малочны камбінат» ЗАТ «Глускдрэў» ПУП «Глускі камбінат кааператыўнай прамысловасці»

Культура Дзейнічаюць дом культуры, 2 бібліятэкі.

Адукацыя У Глуску працуюць 3 сярэднія, санаторная школа-інтэрнат, школа мастацтваў.

Медыцына Медыцынскія паслугі аказвае .

Мас-медыя У пасёлку выдаецца раённая газета «Радзіма».

Турыстычная інфармацыя Спыніцца можна ў гасцініцы «Глуск».

Забудова Пасля апошняй вайны ў Глуску галоўным чынам будаваліся драўляныя хаты сядзібнага тыпу. Пазней, паводле генеральнага плана сфарміраваліся паўночная жылая і паўднёвая прамысловая зоны, дзе ў наш час працуюць 8 прадпрыемстваў.

Славутасці Гістарычная забудова (кан. XIX — пач. XX стст.; фрагменты) Замчышча (XVI—XVII стст.) — Могілкі яўрэйскія

Страчаная спадчына: Замак (XVI—XVII стст.) Касцёл і кляштар бернардзінцаў (1662) Кляштар марыявітак Царква Божага Яўлення (XVI ст.) Царква могілкавая (1900) Царква Уваскрэшання Хрыстова (1898)

Вядомыя асобы

Янка Бобрык (1905—1942) — беларускі паэт. Сяргей Грахоўскі (1913—2002) — беларускі паэт. Вячаслаў Адамавіч Захарынскі — беларускі жывапісец. Іпаліт Купрыянавіч Мацурэвіч (1882—1939) — вучоны ў галіне арганічнай хіміі, акадэмік Акадэміі навук Украінскай ССР (1939). Аляксандр Тарасевіч (XVII — пач. XVIII стст.) — гравёр і мастак. Рыгор Рапапорт (1890—1938) — дзяржаўны дзеяч. Эдмунд Станіслававіч Юдзіцкі (каля 1838—1908) — рускі архітэктар, адзін са славутых майстроў маскоўскага мадэрну. Ірына Георгіеўна Пятрова (нар. 1969) — беларусі ўрач, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.

Крыніцы

Літаратура І. У. Ганецкая. Н. М. Дубіцкая. Л. У. Дучыц. М. М. Крывальцэвіч. М. І. Лашанкоў. А. А. Ярашэвіч. Глуская зямля: дыялог з гісторыяй.  — Глуск, 1999.

Ірына Ганецкая. Глускі замак: гісторыя аднаго помніка ў асобах // Беларускі гістарычны часопіс. — 2006. — N 9. — С. 22—29.

Спасылкі

Надвор’е ў г.п. Глуск

Катэгорыя:Мястэчкі Новагародскага ваяводства