Лельчыцы — гарадскі пасёлак у Гомельскай вобласці Беларусі, цэнтр Лельчыцкага раёна, на рацэ Убарці. За 215 км ад Гомеля, 67 км ад чыгуначнай станцыі Ельск на лініі Калінкавічы — Оўруч (Украіна), аўтамабільнымі дарогамі злучаны з Мазыром, Туравам, Глушкавічамі. Насельніцтва 11 393 чал. (2017).

Айконім Існуе некалькі тлумачэнняў паходжання назвы паселішча. «Нашы продкі-палешукі калісьці з’яўляліся ўласнасцю графа Чыцкага. Граф быў багатым. Дзесяткі тысяч дзесяцін зямлі меў ён на Украіне і Беларусі. Тысячы сялян працавалі на яго. Славіўся граф і сваёй жорсткасцю: за малейшую правіннасць караў сялян розгамі, ссылаў у аддаленыя, глухія месцы, аддаваў у рэкруты. Быў гэты граф жорсткі не толькі да сялян, але і сваёй роднай дачкі. Аднойчы да графа ў госці прыехаў ваявода з Брэста. Папрасіў ён у графа рукі дачкі. Граф быў не супраць парадніцца з ваяводай. Але супрацівілася дзяўчына. Раззлаваўся бацька і аддаў загад адвесці яе на Палессе, у глухую вёску Балотнае. Маўляў, няхай пажыве там, розуму набярэцца. Алена, так звалі дачку графа, заплакала. Але ўпрошваць яго не стала. Ведала нораў бацькі. Праз два дні яна з няняй Васілісай Капітонаўнай выехала з Кіева ў вёску. Ехалі доўга. Калі прыехалі, барадаты аканом Архіп Назарыч ветліва запрасіў гасцей у дом. Ён прывёў Алену з няняй у пакой, усланы дыванамі і мядзведжымі скурамі. На другі дзень Алена пазнаёмілася з вёскай, людзьмі. Прыйшоўшы дамоў, сказала няні адно слова: глухамань. I вось аднойчы ў вёску прыехаў граф, а з ім і ваявода. Гэты дзень стаў ракавым у жыцці дзяўчыны: бацька з ваяводам пілі многа, да поўначы. Затым, уваліўшыся ў пакой дзяўчыны, бацька абвясціў: „З сённяшняга дня ваявода твой муж“. Ваявода прыблізіўся да дзяўчыны, хацеў абняць і пацалаваць. Дзяўчына вырвалася, выбегла ў суседні пакой і горка заплакала. Што рабіць, думала яна, заліваючыся слязьмі. Бацька з ваяводам усё настойлівей і настойлівей стукалі ў дзверы. Алена рэзка ўзнялася, абвяла позіркам рэчы, якія знаходзіліся ў пакоі, і выскачыла ў вакно. Да самай раніцы шукалі дзяўчыну па вёсцы. Але безвынікова. І толькі, калі развіднела, Архіп Назарыч заўважыў на беразе ракі, дзе любіла лавіць рыбу Алена, белую хусцінку. Выцягнулі дзяўчынку з рэчкі на другі дзень. Граф загадаў упраўляючаму маёнтка пабудаваць царкву на тым месцы, дзе стаяў дом, а вёску перайменаваць у памяць дачкі Ленчыцамі. …Дзяўчына вельмі любіла жыхароў вёскі, заўсёды аказвала дапамогу простаму чалавеку ў бядзе. Гэтым жа плацілі і сяляне. І часта называлі яе не Ленай, а Лялькай. Вось адсюль і пайшло — Лельчыцы».

Паводле іншага падання, некалі ўладарыў у гэтых мясцінах польскі пан Чыцкі. І была ў яго тут уласная смалакурня і рудаплаўня. Неяк вясною прыехаў пан на Палессе не адзін, а з 12-гадовай дачкой Аленай. Аднойчы раніцай пабегла Алена гуляць да рэчкі. Ды так і не вярнулася дамоў. Ніхто не заўважыў, як яна ўтапілася ў рэчцы. Пан вельмі любіў сваю адзіную дачку. Таму ў памяць аб ёй пабудаваў на беразе ракі капліцу, у якой пахаваў Алену. Месца гэтае сталі называць у народзе Лены Чыцкай, у выніку моўных змен атрымалася назва Ленчыцы. І сапраўды, ёсць глыбокае месца на Убарці (каля 400 м ніжэй моста на злучэнні дзвюх праток ракі), дзе нібыта ўтапілася Лена, якое і цяпер яшчэ завецца Панскім кадаўбам. Мястэчка ж сталі зваць Ленчычы. З часам назва трансфармавалася: Ленчыцы — Лельчыцы. Пісьмовых звестак пра пана Чыцкага не знойдзена. Гэта мог быць аканом ці іншы адміністратар маён. Убарць. Такая легенда існуе і ў адносінах да іншых месцаў. Гэтак, напрыклад, абгрунтоўваецца назва Хоцімска, з тым толькі адрозненнем, што загінулую ў дзень свайго вяселля панскую дачку звалі Хацімой.

Згодна з яшчэ адной версіяй, паходжанне айконіма звязана з міграцыйнымі працэсамі і этнічнымі сувязямі, якія існавалі паміж рознымі родамі і плямёнамі. Інакш кажучы, многія геаграфічныя назвы маюць падабенства з этнічнымі найменнямі гэтых родаў ці плямёнаў. Прыкладаў можна прывесці шмат. Так, этнонім ленчычане цікава параўнаць з тапонімам Лельчыцы, які ў ранейшых мясцовых гаворках гучаў як Ленчыцы (ад першапачатковага Ленчычы).

Паводле слоўніка Уладзіміра Даля, Лель, Лялько — назва язычніцкага старажытнаславянскага бажаства (бога) шлюбу, падобнага да Купідона; у паданнях іншы раз ён падаецца ў выглядзе белага бусла. З гэтым імем звязаны і дзеяслоў лялеяць — песціць, ашчаджаць, як немаўля. А. Ф. Рогалеў лічыць: буслы (лелі), адлятаючы ў вырай, збіраліся купна ў гэтай мясціне, таму і назва мястэчку дадзена Лельчыцы. Паводле энцыклапедычнага слоўніка Ф. А. Брокгаўза і І. А. Ефрона, Лель — імя прыдуманага польскімі міфолагамі славянскага язычніцкага бога, які нібыта памінаецца ў вясельных песнях. Корань Лель сустракаецца і ў іншых назвах: Лелікава, Лелюкі, Лелюгі, Лялюшаўцы (вёскі адпаведна Кобрынскага, Іўеўскага, Шумілінскага і Шчучынскага р-наў Беларусі). Прыведзеныя назвы па сваёй структуры і будове нагадваюць тыя геаграфічныя імёны, якія паходзяць ад прозвішчаў і мянушак.

Цікавая легенда прыведзена ў аповесці Эдуарда Скобелева: «Захватив Киев, стали баскаки мучить русских людей, мстить за то, что они сражались храбро и побили находников неисчислимо. Одним ломали кости, других жгли каленым железом, третьих варили в котлах. И вот кто-то из князей, не вытерпев пыток, проговорился, будто негде в лесах сховали волхвы еще при князе Владимире золотой лик Леля, лесного бога, ростом в четыре аршина. Изумились баскаки, велели своим воинам разыскать сокровище. Близкой казалась лакомая пожива. А вышли дальние дороги… Три года кружили вороги по лесам, заглядывали в каждую вёску, в каждое посельце, подсылали лазутчиков — выведать, где спрятано золото. И вот что-то, верно, нанюхали. Подступили зимою с огромною ратью, потому что летом не пройти не проехать было в полешские пределы. Откуда, однако, что взялось: не было русских воинов и появились — будто грибы наросли. Преградили путь вражьему войску. И хоть сами пали, но и ворогов положили немало, смутив уцелевших своей доблестью. Но все же добрались баскаки до заветного острова и уже похвалялись удачей, и уже ладили сани, чтобы везти добычу ханам, да вот докука: болота вокруг острова не замерзали, горячие ключи там или что, но темнели бездонные хляби, и через них было не перескочить. Погнали баскаки воинов вплавь, но те потонули в ледяной воде. И отступили баскаки, лопоча: „Лельчи, Лельчи“… Повторяли, знать, по-своему в страхе имя нашего бога. Так вот и стало прозываться место, где остановилось поредевшее вражье войско, — Лельчицы…»

Айконім Лельчыцы можна звязаць са словам лен — зямельным ўладаннем, якое давалася каралём у пажыццёвае карыстанне. Акрамя таго, гэтым словам у Еўропе называлася адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, а таксама падатак, які збіраўся з аднайменнага зямельнага ўладання.

Гісторыя Ёсць падставы лічыць, што паселішча існавала ўжо ў XV ст. Так, 31 мая 1412 г. вялікі князь літоўскі Вітаўт падараваў свой удзел Убарць з усімі сёламі (без іх пераліку) віленскаму біскупу Мікалаю і яго пераемнікам. Паводле рэестра падымнага з Убарці «ў Кіеўскім павеце» за 1581 г., у ёй было 10 сёлаў, якія цалкам пералічаны ў інвентары маёнка Убарць 1763 г., і сярод іх — с. «Лейчыцы». Акрамя гэтага, 8 жніўня 1567 г. кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт Аўгуст сваім прывілеем дазволіў віленскаму біскупу Валяр’яну на яго просьбу заснаваць у маёнтку Убарць мястэчка, пасяліць там людзей, арганізаваць штотыднёвыя таргі ў чацвер і вольныя кірмашы адзін раз на год у дзень Трох Каралёў, а таксама мець корчмы. Прывілей не змяшчае назвы мястэчка, але, верагодна, яно ў той час было заснавана каля панскага двара Лельчыцы, які ўпершыню ўпамінаецца ў 1622 годзе.

Хроніка 19 студзеня 1622: Лельчыцы («Lelczyce»), «двор з сялом» Убарцкай вол. Мазырскага пав. ВКЛ. Уласнасць каталіцкай царквы ва ўладанні віленскага біскупа 25 красавіка 1650: Лельчыцы, с. Царква, царкоўныя парафіі. Царкоўныя млын і фолюш на Убарці 1692: Лельча («Lelcza»). Паводле карты Д. Н. Тралажэ дэ Тылемонт «Каралеўства Польскае», паселішча на Валыні. Дакладна не вызначана 1720: Лельча («Lelcza»). Паводле карты Ё. Хомана «Каралеўства Польскае і Вялікае Княства Літоўскае», паселішча на Валыні. Дакладна не вызначана 1753: Лельча («Lelcza»). Паводле карты І. М. Пробста «Каралеўства Польскае і Вялікае Княства Літоўскае», паселішча Брэсцкай зямлі ў меркаваным рэчышчы Убарці побач з Олеўскам. Дакладна не вызначана 1756: «Убарць», мяст. 10 міль (ад мяст. Славечна). Зімовы пастой атрада карнікаў на чале з паручнікам Нікадзімам Панятоўскім, накіраванага на ўдушэнне паўстання сялян у суседняй Камянецкай воласці 1758: Увядзенне на пасаду лельчыцкага пароха ксяндза Стэфана Загароўскага. Папярэднім парохам быў ксёндз Ян Загароўскі 3 студзеня 1763: «Лейчыцы» («Leyczyce»), двор і сяло сталовага маёнтка Убарць Мазырскага павета Віленскага біскупства. У сяле 59 дымоў, 187 сялян мужчынскага полу (імянны спіс). Царква, карчма, млын. «У Лейчыцах устанавіць кірмашы, як здаўна бывала на Сёмуху, а новыя на: Ганну, Пакровы, рускага Мікалая, Васіля і Грамніцы». Магчыма, мястэчка у маёнтку Убарць з часам заняпала 1770: Лельча («Lelcza»). Паводле «Новай генеральнай карты ўсёй Польшчы, Вялікага Княства Літоўскага і суседніх краёў» Б. Фоліна, паселішча на левым прытоку р. Вуша пад назвай Дзярэў. Дакладна не вызначана 1775: «Убарць» («Uborc»), панскі двор, маёнтак Віленскага біскупства. 49 дымоў (48 «хлопскіх» і дым прэсвітэра) 28 студзеня 1777: Лельчыцы («Lelczyce»), сяло парафіі Лельчыцкай царквы Тураўскай дыяцэзіі Убарцкага дэканата. 40 хат. Уніяцкая Троіцкая царква пад патранажам віленскага біскупа Ігнація Масальскага 14 лютага 1787: Лельчыцы («Lelczyce»), сяло, 50 хат, царква 1789: 59 дымоў (1 панскі двор, 53 грунтавыя, 4 халупнікаў і дым плябаніі), 393 жыхары. 1790: «Уборць, або Лельчыцы», маёнтак Петрыкаўскай парафіі. Уласнасць каталіцкай царквы ва ўладанні віленскага біскупа. 16 лютага 1795: Лелчыцы («Лелчицы»), прапісное сяло казённага маёнтка Убарць Мазырскага павета Расійскай імперыі 18 лістапада 1797: Лельчычы («Лельчичи»), сяло сенатара Якава Сіверса 30 студзеня 1798: «Лелчыцы», сяло Мазырскага павета Мінскай епархіі. 1800: Лельчыцы, сяло маёнтка Убарць, падараванае графу Якаву Сіверсу з уладанняў Віленскага біскупства. 60 двароў хрысціян; 1 дв. яўрэяў; 11 мужчын і 8 жанчын чыншавай шляхты. 2 рудні. Млын з адным паставам. Праваслаўная царква. 1808: Лельчыцы, маёнтак У выніку падзелу маёнтка Убарць на часткі яго купіў стацкі саветнік Іван Мезенцаў 1815: Лельчыцы, маёнтак. Іван Мезенцаў прадаў яго ў растэрміноўку Вікенцію Казарыну 1834: Лельчыцы, сяло 27 жніўня 1843: Лельчыцы, маёнтак па спадчыне Іосіфа Казарына, былога межавога суддзі Бабруйскага павета 10 лістапада 1844: Лельчыцы, сяло і эканомія, маёнтак памешчыка Іосіфа Казарына. У сяле 45 сялянскіх гаспадарак, 250 жыхароў 24 мая 1846: Лельчыцы, маёнтак памешчыка Іосіфа Казарына ў адміністрацыйным кіраванні памешчыка Іосіфа Гельтмана 31 сакавіка 1847: Лельчыцы, сяло, фальварак, маёнтак памешчыка Іосіфа Казарына ў адміністрацыйным кіраванні памешчыка Іосіфа Гельтмана. У сяле 43 цяглыя гаспадаркі, 250 жыхароў 9 мая 1848: Лельчыцы, мястэчка і маёнтак. Новы і стары панскія дамы, свірны, флігель з кухняю, стайня, хлеў, сад, а таксама карчма, два млыны з плацінамі, запасны сельскі магазін. Маёнтак перададзены ў арэнду памешчыку Отану і Эмілі Навакоўскім разам з Харэвічам 1 студзеня 1849: Лельчыцы («Лельчицы»), сяло 58 двароў., царква 1850 (1866): «Лельчицы», сяло, пры рацэ Убарць. 64 двары, панскі двор, царква, могілкі 8 лістапада 1854: Лельчыцы, маёнтак. Для папаўнення адкупной нядоімкі па казённых падрадах прызначаецца ў публічны продаж 18 верасня 1855: Лельчыцы, мястэчка і маёнтак. Адміністратарам маёнтка прызначаецца суседні памешчык Павел Навіцкі. Святар Дзмітрый Падольскі 28 студзеня 1858: Лельчыцы, маёнтак. На публічных таргах яго купіў памешчык Уладзіслаў Грыгаровіч 16 сакавіка 1859: За парушэнне працэдуры правячы Сенат скасаваў вынікі таргоў. 15 верасня: Новы вопіс маёнтка. Паводле карты, Лельчыцы («Lelczyce»)