Гарадзі́шча (, ) — гарадскі пасёлак у Беларусі, у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Цэнтр Гарадзішчанскага сельсавета. Насельніцтва 2024 чалавек (2017).
Геаграфія Стаіць на вярхоўях Сэрвачы, за 20 км на поўнач ад Баранавічаў, за 25 км ад чыгуначнай станцыі Баранавічы-Палескія (лінія Брэст — Мінск); на аўтамабільнай дарозе Баранавічы — Наваградак.
Гісторыя Упершыню згадана ў сярэдзіне XIII ст. як паселішча Вялікага Княства Літоўскага. У 2-й палове XV ст. -- велікакняжацкі "двор". У 1494 годзе Ян Кезгайлавіч заснаваў тут касцёл.
На мяжы XV—XVI стст. ва ўладанні князя Сямёна Бельскага, з 1501 — вялікай княгіні Алены Іванаўны. У XVI—XVIII стст. у склад Новагародскага павета Новагародскага ваяводства і належала Няміравым, Хадкевічам, Гастомскім, Пацам і іншым. У 1640 годзе Каменскія збудавалі тут мураваны касцёл. У канцы XVII ст. мястэчка перайшло да Зяновічаў.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Гарадзішча апынулася ў складзе Расійскай імперыі, дзе ў 1795 годзе стала цэнтрам воласці Наваградскага павета. Станам на 1798 тут дзейнічалі грэка-каталіцкая царква і касцёл. Па задушэнні вызваленчага паўстання ў 1831 расійскія ўлады канфіскавалі мястэчка ў графа Людвіка Паца. З 1833 Гарадзішча знаходзілася ва ўладанні Бухавецкіх. Па задушэнні нацыянальна-вызваленчага паўстання ў 1864 царскія ўлады гвалтоўна перарабілі мясцовы касцёл у царкву Маскоўскага патрыярхату. Станам на 1866 у Гарадзішчы было 60 двароў, працавалі 2 праваслаўныя цэрквы (колішнія касцёл і грэка-каталіцкая царква), народнае вучылішча (адкрылася ў 1863), капліца, сінагога, 4 малітоўныя дамы, багадзельня, конная паштовая станцыя, цагельня, бровар, управа; праводзілася 2 рэгулярныя кірмашы; працаваў лекар. На 1909 у мястэчку і аднайменным маёнтку было 246 двароў, працавалі пошта і тэлеграф, народнае вучылішча (у 1901 96 вучняў, з іх толькі 9 дзяўчынак), аптэка, бальніца, валасная ўправа, 2 праваслаўныя царквы, сінагога, 5 яўрэйскіх дамоў малітвы, цагельня, больш за 19 крам, багадзельня, конная паштовая станцыя, 2 кірмашы. У Першую сусветную вайну ў 1916 каля мястэчка прайшла Скробава-Гарадзішчанская аперацыя.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Гарадзішча апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны Наваградскага павета. У гэты час тут было 165 двароў. У сярэдзіне 1930-х у мястэчку працавалі гмінная ўправа, школа, аптэка.
У 1939 Гарадзішча ўвайшло ў БССР, дзе 15 студзеня 1940 атрымала афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу і зрабілася цэнтрам раёна. У Другую сусветную вайну з 24 чэрвеня 1941 да 8 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У 1962 Гарадзішчанскі раён скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Баранавіцкага раёна.
У 2008 годзе Гарадзішча атрымала статус аграгарадка.
Насельніцтва
XIX стагоддзе: 1830 год — 486 муж., з іх шляхты 3, духоўнага саслоўя 3, мяшчан-іўдзеяў 121, мяшчан-хрысціян і сялян 355, жабракоў 4; 1886 год — 504 чал.; 1893 год — 747 чал. XX стагоддзе: 1909 год — 2942 чал.; 1921 год — 1021 чал.; 1935 год — 4 тыс. чал.; 1969 год — 4,6 тыс. чал.; 1993 год — 2520 чал.; 1998 год — 2630 чал. XXI стагоддзе: 2006 год — 2,5 тыс. чал.; 2008 год — 2,5 тыс. чал.; 2009 год — 2 219 чал. (перапіс); 2016 год — 2 040 чал.; 2017 год — 2 024 чал.
Адукацыя У Гарадзішчы працуюць сярэдняя, музычная і дзіцяча-юнацкая спартыўная школы, школа-інтэрнат, дашкольная ўстанова.
Медыцына Медыцынскія паслугі аказваюць бальніца, амбулаторыя і ветэрынарная бальніца.
Культура Дзейнічаюць дом культуры, 2 бібліятэкі.
Эканоміка Прадпрыемствы харчовай прамысловасці, сацыяльна-бытавога абслугоўвання.
Апроч таго, у мястэчку працуюць лясніцтва, дом побыту, аўтавакзал, аптэка, банк.
Турыстычная інфармацыя
Славутасці
У ваколіцах мястэчка — гарадзішча перыяду ранняга феадалізму (XI—XIII стагоддзі; паводле меркаваннях некаторых даследчыкаў былая літоўская сталіца Варута), за 0,8 км на захад ад аграгарадка, на правым беразе ракі Сэрвач — Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (XVIII ст.) Свята-Крыжаўзвіжанская царква (1764, 1879; колішняя грэка-каталіцкая, цяпер ва ўладанні БЭМП) — Могілкі: вайсковыя германскія часоў Першай сусветнай вайны, яўрэйскія Сінагога (кан. ХІХ ст.) Брацкая магіла (1941—1944), вул. 17-га Верасня —
Страчаная спадчына Сядзібна-паркавы комплекс Пацаў (XVIII ст)
Вядомыя асобы Віктар Мікалаевіч Ажгірэй (нар. 1956) — беларускі мастак. Эліэзэр Багацін (1912—1993) — ізраільскі пісьменнікhttps://library.osu.edu/projects/hebrew-lexicon/02450.php Навум Рыгоравіч Гіршовіч (1896—1989) — савецкі вучоныhttps://jewsencyclopedia.com/index.php/%D0%93%D0%98%D0%A0%D0%A8%D0%9E%D0%92%D0%98%D0%A7_%D0%9D%D0%B0%D1%83%D0%BC_%D0%93%D1%80%D0%B8%D0%B3%D0%BE%D1%80%D1%8C%D0%B5%D0%B2%D0%B8%D1%87 (1880—1942) — яўрэйскі педагог. Барыс Клецкін (1875—1937) — заходнебеларускі і яўрэйскі выдавец, мецэнат. (1912—2007)
Галерэя
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
мяст. Гарадзішча на Radzima.org Фатаграфіі на «Глобусе Беларусі»
Катэгорыя:Мястэчкі Новагародскага ваяводства