Целяха́ны (, ) — гарадскі пасёлак у Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, на Агінскім канале, на аўтадарозе Івацэвічы — Пінск. Цэнтр Целяханскага сельсавета. За 45 км на паўднёвы ўсход ад Івацэвічаў, за 181 км ад Брэста. Насельніцтва (2017).
Гісторыя Вядомыя з XVI стагоддзя як вёска ў Пінскім павеце Берасцейскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. З XVII стагоддзя мястэчка. Належалі князям Дольскім, Вішнявецкім, у XIX стагоддзі — Пуслоўскім. Эканамічнаму росту мястэчка спрыяла будаўніцтва Агінскага канала.
У 1775—1778 гадах Міхал Казімір Агінскі заснаваў тут фаянсавую мануфактуру, якая вырабляла дэкаратыўныя вазы, скульптуру малых форм, фрызы і карнізы для камінаў і печаў.
У 1779 годзе таксама быў пабудаваны шклозаводСБ. Беларусь сегодня. Сергей Кононович «В поисках утраченного». Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе — у складзе Расійскай імперыі. Мястэчка набыў Войцех Пуслоўскі.
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі.
З 1939 года ў БССР. Яўрэі складалі амаль палову насельніцтва Целяхан, уключаючы яўрэяў-бежанцаў з ПольшчыМ. Ринский. Из рода Пекеров . Паселішча было захоплена вермахтам 27 чэрвеня 1941 года. Акупацыя доўжылася да 10 ліпеня 1944 года. Нацысты арганізавалі гета ў Целяханах. Усяго ў Целяханах былі забітыя каля 2000 яўрэяў.
6 снежня 1956 года вёска Целяханы была пераўтворана ў гарадскі пасёлакУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб пераўтварэнні вёскі Целяханы Целяханскага раёна Брэсцкай вобласці ў гарадскі пасёлак ад 6 снежня 1956 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1956, № 12..
Насельніцтва
Эканоміка Прадпрыемствы лесанарыхтоўчай, дрэваапрацоўчай і харчовай прамысловасці.
Славутасці Агінскі канал — помнік гідратэхнічнага будаўніцтва Касцёл Узвышэння Святога Крыжа Целяханская Траецкая царква Каталіцкія могілкі з пахаваннямі нямецкіх салдат Першай сусветнай вайны. Таксама тут пахаваны беларускі пісьменнік, уніяцкі святар — айцец Баляслаў Пачопка; маці маршала Канстанціна Ракасоўскага — Антаніна Аўсяннікава.
Вядомыя асобы Фёдар Якаўлевіч Юзафовіч Баляслаў Пачопка Самуіл Давідовіч Годзінер Канстанцін Ксавер’евіч Ракасоўскі (1889—1968) — савецкі военачальнік, Маршал Савецкага Саюза (1944), маршал Польшчы (1949). Двойчы Герой Савецкага Саюза (1944, 1945). Уладзімір Максімавіч Цыркуноў (нар. 1953) — беларускі ўрач-інфекцыяніст. Доктар медыцынскіх навук (1992), прафесар (1992).
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
ГАЗЕТА ДЛЯ ВАС // Целяханы: старонкі 455-гадовай гісторыі
Катэгорыя:Населеныя пункты Івацэвіцкага раёна Катэгорыя:Целяханскі сельсавет Катэгорыя:Агінскія Катэгорыя:Пуслоўскія Катэгорыя:Мястэчкі Берасцейскага ваяводства