Хо́цімск (афіц. транс.: Chocimsk), таксама раней Радзівілаў () — гарадскі пасёлак у Магілёўскай вобласці Беларусі, цэнтр Хоцімскага раёна, на рацэ Беседзь. За 207 км ад Магілёва, 37 км ад чыгуначнай станцыі Камунары на лініі Крычаў—Унеча. Аўтадарогі на Касцюковічы, Сураж. Самае ўсходняе гарадское паселішча Беларусі. Насельніцтва — 5 996 чал. (2025)Национальный статистический комитет Республики Беларусь. Численность населения на 1 января 2025 г. и среднегодовая численность населения за 2024 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа (руск.) (3 cакавіка 2025)..
Хоцімск — самы ўсходні раённым цэнтр Беларусі.
Назва Назва гарадскога пасёлка Хоцімск — патранімічная ад асновы з сэнсавым значэннем «хацець» (як і Хаценічы, Хацянова, Хаценчыцы, Хацетава, Хацілы, Хаціловічы, Хаціслаў, Хацькі і г. д.). У мінулым аснова была шырока прадстаўлена ў асабовых імёнах. У нашыя дні сустракаецца ў прозвішчах.В. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 395.
Двухасноўныя імёны з асновамі xot- далі таксама такія тапонімы абапал цяперашняй мяжы Беларусі і Расіі, як Хатовіж, Хіславічы (< Хаціславічы), Хацясловічы, Дабрахотаўка, Самахотаўка.
У гэтым трансгранічным рэгіёне больш за два дзясяткі такіх адыменных назваў, у тым ліку назвы гарадоў Рослаў і Мсціслаў. Заснаванне апошніх звязваюць з дзейнасцю смаленскага князя Расціслава (XII ст.), які даў паселішчам імёны, адпаведна, сваё і свайго бацькі.
Узнікненне і называнне астатніх паселішчаў, уключна з «Хоцімскам», таксама імаверна адбылося ў той жа час і было звязанае з пасяленнямі Расціслававых дружыннікаў. Яны мелі ўзнікнуць пасля таго, як у 1130-х гадах Расціслаў забраў у чарнігаўскіх князёў тэрыторыі паміж Дзясной і Сажом.
Назва Хоцімска пайшла ад імя Хоцім, так верагодна звалі аднаго з дружыннікаў смаленскага князя Расціслава ў ХІІ ст.
Гісторыя Упершыню згадваецца ў 1709 годзе. Спачатку ў Крычаўскім графстве, потым у Клімавіцкім павеце Магілёўскай губерні. З 1919 г. у Гомельскай губерні РСФСР, з 1924 года ў складзе БССР. ў 1866—1914 гг. дзейнічала пенькатрапальная фабрыка. Мела паравы рухавік. У 1881 годзе працавала 10 чалавек, апрацавана 1050 пудоў пянькі. У 1910 годзе працавала 50 чалавек. У 1924—1931 гг. і з 1935 года Хоцімск — цэнтр Хоцімскага раёна Калінінскай, з 1938 г. Магілёўскай вобласці, гарадскі пасёлак. У час Вялікай Айчыннай вайны акупіраваны нямецка-фашыскімі захопнікамі з 15 жніўня 1941 г. да 26 верасня 1943 г. У 1962—1966 гг. у складзе Касцюковіцкага раёна. У 1977 годзе ў мяжу Хоцімска ўключаны вёскі Іваноўка, Камуна, Хоцімск і пасёлак Зара, якія знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Хоцімскага пассаветаРашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 кастрычніка і 22 лістапада 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 3 (1557)..
Насельніцтва 1995 год — 8 тыс. чал. 2016 год — 6 447 чал. 2017 год — 6 300 чал. 2026 год — 5 944 чал.
Эканоміка Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў, першаснай апрацоўкі льна прамысловасці. Гасцініца.
Культура
Хоцімскі гісторыка-краязнаўчы музей Хоцімскі дом рамёстваў
Славутасці Свята-Троіцкі сабор (1861—1873) — помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю, Свята-Пакроўская царква (1892) — помнік народнага дойлілства, Дом па Камсамольскай вуліцы, 22 (пачатак XX ст.) — Дом па вуліцы Дзяржынскага, 13а (пачатак XX ст.) Дом па вуліцы Садовай, 20 (1911).
Вядомыя асобы Іосіф Ільіч Агроскін (1900—1968) — вучоны ў галіне гідратэхнікі. Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі РСФСР. Сяргей Мікалаевіч Блажко (1870—1956) — рускі і савецкі астраном. Ісак Натанавіч Віннікаў (1897—1973) — савецкі ўсходазнавец. Аляксей Зарыцкі (1911—1987) — беларускі пісьменнік, перакладчык. Таццяна Козік (нар. 1962) — беларуская габеленшчыца, мадэльер адзення, жонка пісьменніка Алеся Аркуша. Іван Сямёнавіч Кулікоў (нар. 1949)— беларускі вучоны ў галіне энергетыкі і энергетычнага машынабудавання. Тамара Піліпаўна Персікава (нар. 1952) — беларускі аграхімік, глебазнавец. Доктар сельскагаспадарчых навук (2003), прафесар (2004). Пётр Рыгоравіч Піўчанка (нар. 1947) — беларускі вучоны-медык у галіне анатоміі чалавека. Міхаіл Якаўлевіч Фрадкін (1891—1973) — вучоны ў галіне афтальмалогіі, доктар медыцынскіх навук. Раіса Пятроўна Частнова (нар. 1939) — беларуская журналістка, мастацтвазнавец. Яўген Сяргеевіч Шэршнеў (1920—2004) — савецкі і расійскі навуковец-амерыканіст.
Гл. таксама Пасёлкі гарадскога тыпу Магілёўскай вобласці Пасёлкі гарадскога тыпу Беларусі
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
З гістарычнага мінулага Хоцімска // Афіцыйны сайт Хоцімскага раённага выканаўчага камітэта Надвор’е ў гарадскім пасёлку Хоцімск О возникновении Хотимска существует три версии
Катэгорыя:Мястэчкі Мсціслаўскага ваяводства