Вадзім Скрыпчанка (нар. , ) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам мінскага «Дынама».
Клубная кар’ера Выхаванец брэсцкага футбола, пачаў кар’еру ў мінскіх «Трактары» і «Дынама-93», пасля гуляў у розных беларускіх клубах і ў Расіі. Двойчы дапамог БАТЭ стаць чэмпіёнам Беларусі. У сезоне 2007 гуляў у Першай лізе за магілёўскі «Савіт», пасля чаго завяршыў ігравую кар’еру.
Міжнародная кар’ера Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай 5 жніўня 1997 года ў таварыскім матчы супраць Ізраіля, у якім забіў гол. Пасля гуляў за зборную яшчэ ў 1999 і 2000 гадах. Усяго правёў 10 матчаў, забіў 2 галы.
Трэнерская кар’ера У 2007 годзе завяршыў кар’еру футбаліста і перайшоў на трэнерскую працу ў барысаўскі БАТЭ. Быў памочнікам галоўнага трэнера Віктара Ганчарэнкі. У канцы 2011 года атрымаў прапанову ўзначаліць «Мінск», і 26 снежня стаў галоўным трэнерам мінскага клуба. Двойчы (у 2012 і 2013 гадах) вывеў клуб у фінал Кубка Беларусі, і з другой спробы заваяваў гэты трафей.
12 кастрычніка 2013 года пакінуў «Мінск» і неўзабаве ўвайшоў у трэнерскі штаб краснадарскай «Кубані», дзе зноў стаў дапамагаць Віктару Ганчарэнку. У лістападзе 2014 года, пасля звальнення Ганчарэнкі, таксама пакінуў краснадарскі клуб.
У чэрвені 2015 года стаў асістэнтам Ганчарэнкі ў екацярынбургскім «Урале». У верасні 2015 года, пасля зыходу Ганчарэнкі з клуба, быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера «Урала», а неўзабаве зацверджаны на гэтай пасадзе. Пад кіраўніцтвам Скрыпчанкі «Урал» заняў у сезоне 2015/16 восьмае месца ў Прэм’ер-лізе. 1 лістапада 2016 года Скрыпчанка абвясціў аб зыходзе з пасады галоўнага трэнера «Урала».
3 лістапада 2016 года ўзначаліў самарскія «Крылы Саветаў». Пасля паспяховых першых матчаў каманда стала атрымліваць паражэнні, і па выніках сезона 2016/17 страіла месца ў Прэм’ер-лізе. Па заканчэнні сезона ў маі 2017 года стала вядома, што «Крылы Саветаў» не будуць падаўжаць кантракт са Скрыпчанкам.
У жніўні 2017 года быў прызначаны галоўным трэнерам махачкалінскага «Анжы». Па выніках сезона 2017/18 «Анжы» страціў месца ў Прэм’ер-лізе, і ў маі 2018 года Скрыпчанка па заканчэнні кантракта пакінуў каманду.
У жніўні 2018 года ўзначаліў клуб армянскай Прэм’ер-лігі «Арарат-Арменія», аднак ужо праз два месяцы быў звольнены з-за незадавальняючых вынікаў.
У студзені 2019 года быў прызначаны галоўным трэнерам жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ». Пакінуў «Тарпеда-БелАЗ» у верасні таго ж года.
У жніўні 2020 года зноў стаў галоўным трэнерам «Мінска». Заставаўся на пасадзе жа канца 2020 года, пасля чаго пакінуў клуб. У верасні 2021 года чарговы раз узначаліў сталічны клуб. У сезоне 2022 прывёў каманду да шостага месца ў чэмпіянаце Беларусі.
У лістападзе 2022 года разам са сваім штабам пакінуў «Мінск» і неўзабаве быў прызначаны галоўным трэнерам мінскага «Дынама». Па выніках сезона 2023 разам з дынамаўцамі стаў чэмпіёнам Беларусі. У снежні 2023 года падоўжыў кантракт з клубам.
Мае ліцэнзію УЕФА катэгорыі «Pro».
Дасягненні
Ігравыя Чэмпіён Беларусі (2): 1999, 2002 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 1998, 2000, 2004 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 1994/95, 1995 Уладальнік Кубка Беларусі: 1995
Трэнерскія Чэмпіён Беларусі: 2023 Уладальнік Кубка Беларусі: 2013
Крыніцы
Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама-93 Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Трактар Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК ЦСКА Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Уралан Эліста Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Савіт Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Трэнеры ФК Мінск Катэгорыя:Трэнеры ФК Урал Екацярынбург Катэгорыя:Трэнеры ФК Крылы Саветаў Самара Катэгорыя:Трэнеры ФК Анжы Катэгорыя:Трэнеры ФК Арарат-Арменія Катэгорыя:Трэнеры ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Трэнеры ФК Дынама Мінск