Ірына Сямёнаўна Шыкунова (, в. Камуна, , Мінская вобласць, БССР — ) — беларуская оперная спявачка (лірычнае сапрана), педагог. Лаўрэат Міжрэспубліканскага конкурсу вакалістаў у Мінску (1962), Заслужаная артыстка (1972), Народная артыстка (1980), Акадэмік Міжнароднай Акадэміі навук Еўразіі (1998), узнагароджаная медалём Францыска Скарыны (2010).
Біяграфія Нарадзілася ў 1940 годзе.
Пасля заканчэння ў 1956 годзе Дзяржынскай школы № 2 Мінскай вобласці Ірыну без іспытаў прынялі ў Беларускую кансерваторыю. Скончыўшы яе ў 1964 годзе, яна пачала працаваць у Беларускім дзяржаўным тэатры оперы і балета Беларусі, дзе з цягам часу спявала ўсе асноўныя партыі беларускага і ўсясветнага опернага рэпертуару. Праходзіла стажыроўку ў міланскім тэатры Ла Скала (1970—1971). Пабывала на гастролях у Фінляндыі, Германіі, Польшчы, спявала ў многіх тэатрах былога СССР. З 1989 года выкладала ў Беларускай акадэміі музыкі, класа жаночага вакалу, дацэнт кафедры спеваў.
Творчы набытак — звыш за 30 вядучых оперных партый, дзе стварыла шмат яркіх захапляючых вобразаў: Юзафа («Яснае світанне» А. Туранкова), Марфачка («Алеся» Я. Цікоцкага), Аксана, Святлана («Калі ападае лісце», «Калючая ружа» Ю. Семянякі), Ірына («Сівая легенда» Д. Смольскага), Галька («Галька» С. Манюшкі), Таццяна, Іяланта, Ліза («Яўген Анегін», «Іяланта», «Пікавая дама» П. Чайкоўскага), Віялета, Дэздэмана, Лізавета («Травіята», «Атэла», «Дон Карлас» Дж. Вердзі), Марфа, Купава («Царская нявеста», «Снягурка» М. Рымскага-Корсакава), Маргарыта («Фаўст» Ш. Гуно), Эльза («Лаэнгрын» Р. Вагнера), Донна Анна, Графіня («Дон Жуан», «Вяселле Фігара» В. Моцарта), Яраслаўна («Князь Ігар» А. Барадзіна).
Памерла ў 2020 годзеПамерла народная артыстка Беларусі Ірына Шыкунова.
Крыніцы
Літаратура Творчы вечар салісткі Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета БССР Ірыны Шыкуновай [Изоматериал]. 10 сакавіка 1975 г. [запрашэнне]. [Б. м. б. в.]. 1975. 1 арк. (складзены ўдвая) Савік Л. С. Артыстка з народа. // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Любанскага раёна. — Мінск, 1996.
Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі СССР Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі Беларусі Катэгорыя:Сапрана Катэгорыя:Тэатральныя педагогі Беларусі