Сурві́лішкі (, ) — вёска ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Трабскага сельсавета.

Назва Упершыню згаданая каля 1385 года ў ордэнскіх Die Littauischen Wegeberichte як сяло Surwillendorffe - "Сурвілава вёска" (на дарозе да Гальшан побач з рэкамі Jakun і Clewa). Належала Сурвілу, брату ашмянскага старосты Мінігайлы.

У гэтым жа рэгіёне (Васілішкі) фіксавалася прозвішча Сурвілаhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-WQ66-D?i=393&cat=742037, з Ліпнішак было Сурвіловічhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QS7-89CT-3Z86?i=480&cat=2322277homehome. Ёсць літоўскія Survila, Survilashttps://pavardes.lki.lt/?pv=3a7d899c828930bee2dd70db1eff9972, латышскае Survilshttps://uzvardi.lv/surname/621112. Ад старажытнага балцка-літоўскага двухасноўнага імені тыпу Sur-vilasZ. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 141..

Гісторыя У XVI ст. у складзе Ашмянскага павета Віленскага ваяводства, шляхецкая ўласнасць. У 1542 г. часткова належала Сурвілам, часткова -- Я. Гайко. Сурвілы жылі ў палацы, які стаяў пры гасцінцы з Траб у Вільню. Дзейнічаў касцёл. У 1591 годзе ўдава Я. Гайко заснавала новы касцёл Святой Тройцы.

Да 1601 года паступова ўся маёмасць і зямля Сурвілішак была прададзена Шорцам. У 1618 г. удава В. Шорца аддзяліла ад маёнтка Сурвілішкі фальварак Нарвілішкі і аддала ў бестэрміновае карыстанне віленскім францысканцам. У 1620 г. пачалося будаўніцтва ў Нарвілішках касцёла і кляштара.

У сярэдзіне XVII ст. Сурвілішкамі валодалі Вільчыкавы. З 1678 г. доўгі час належалі езуітам. У 1690 г. уласнасць ксяндза Балтазара Донкварта, 8 дымоў, у 1735 г. 24 дымы. У Сурвілішскай плябані, ксяндза Дамуцэвіча 2 дымы. У 1774 г. мястэчка і маёнтак перайшлі да Ю.Стыпалкоўскага, пісара Лідскага павета.

З 1802 г. ва ўладанні Адама Колышкі, земскага віленскага. Дзейнічалі касцёл, шпіталь, карчма. 3 1811 г. належалі Земскім, з 1840 г. мястэчка і маёнтак у Паплаўскіх. У сярэдзіне XIX ст. у Ашмянскім павеце Віленскай губерні. У 1861 г. мястэчка, 9 рэвізскіх і 1 дваровая душы, адносілася да маёнтка Сурвілішкі. У 1866 г. 4 двары, 28 жыхароў, 51 мяшчанін, капліца, пастаялы двор, касцёл, вадзяны млын. У 1897 г. вёска ў Трабскай воласці, 2 двары, 9 жыхароў, сяло 6 двароў, 41 жыхар. У 1905 г. сяло, 40 жыхароў, 27 дзесяцін зямлі, засценак, 1 двор, 13 жыхароў, маёнтак Паплаўскага, 9 жыхароў, 18 дзесяцін зямлі.

У 1921—1939 гг. мястэчка (16 двароў, 87 жыхароў) і фальварак (10 двароў, 121 жыхар) у Трабскай гміне Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы.

З 12.10.1940 г. вёска (16 двароў, 115 жыхароў) і маёнтак (5 двароў, 41 жыхар) у Чаневіцкім сельсавеце Юрацішкаўскага раёна. Працавалі смалакурня, вадзяны млын, пачатковая школа, магазін.

3 26.6.1941 г. да 8.7.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 25—26 чэрвеня 1941 г. у раёне вёскі вяла абарончыя баі 24-я Самара-Ульянаўская Жалезная стралковая дывізія.

У пасляваенныя гады вяскоўцы аб'ядналіся ў калгас.

З 2.12.1959 г. у Трабскім сельсавеце. 3 20.1.1960 г. у Іўеўскім раёне. У 1970 г. 169 жыхароў.

Насельніцтва 1999 год—50 двароў, 129 жыхароў

Інфраструктура Базавая школа Фельчарска-акушэрскі пункт Клуб Бібліятэка Аддзяленне сувязі

Славутасці

Гаспадарчы двор (XIX ст.) Званіца (XIX ст.) Могілкі старыя каталіцкія Курган Славы ў гонар воінаў 24-й Самара-Ульянаўскай Жалезнай стралковай дывізіі.

Страчаная спадчына thumb|Касцёл Найсв. Тройцы, пач. XX ст. Касцёл Найсв. Тройцы (1640) Сядзібна-паркавы комплекс Паплаўскіх (XIX ст.)

Літаратура

Surwiliszki // S. 599.

Спасылкі

Катэгорыя:Трабскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Іўеўскага раёна

Катэгорыя:Мястэчкі Віленскага ваяводства