Дзмітрый Аляксеевіч Супруне́нка (, Майкоп, Адыгея — ) — беларускі матэматык, доктар фізіка-матэматычных навук (1955), прафесар (1956), акадэмік Акадэміі навук БССР (1966).
Біяграфія Скончыў Растоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (1938). У 1945—1963 гадах дацэнт, загадчык каферы, прафесар, дэкан матэматычнага факультэта БДУ. У 1963—1987 гадах загадчык лабараторыі Інстытута матэматыкі АН БССР, з 1987 года — галоўны навуковы супрацоўнік. Бацька Ірыны Супруненка.
Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па алгебры і матэматычнай кібернетыцы. Пабудаваў тэорыю развязальных і лакальна-нільпатэнтных лінейных груп і груп падстаноў, даследаваў р-падгрупы Сілава поўнай лінейнай групы, класіфікаваў мінімальныя камутатыўныя падалгебры поўнай метрычнай алгебры над полем, распрацаваў метады развязання экстрэмальных задач на падстановах.
Узнагароды Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1978), Айчыннай вайны (1985), Дружбы народаў (1985), «Знак Пашаны» (1961), медалі.
Дзяржаўная прэмія БССР 1974 года за манаграфію «Группы матриц» (1972).
Асноўныя працы Разрешимые и нильпотентные линейные группы. — Мн.: Изд-во БГУ им. В. И. Ленина, 1958. Перестановочные матрицы. — Мн.: Наука и техника, 1966 (совм. с Р. И. Тышкевич). Группы матриц. — М.: Наука, 1972. Группы перестановок. — Мн.: Навука i тэхніка, 1996.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Дзмітрый Аляксеевіч Супруненка ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Катэгорыя:Матэматыкі СССР Катэгорыя:Матэматыкі Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Дэканы БДУ Катэгорыя:Дэканы механіка-матэматычнага факультэта БДУ