Іпаме́я (Іpomoea) — род кветкавых раслін сямейства .
Батанічнае апісанне
Аднагадовыя і шматгадовыя, павойныя ці сцелістыя травы і кусты. Карэнішча клубнепадобна патоўшчанае. Парасткі некаторых відаў дасягаюць даўжыні да 18 м. Лісце чаргаванае, суцэльнае, часта апушанае валаскамі, якія надаюць яму шаўкавісты бляск. Плод — каробачка.
Арэал і экалогія Адрозніваецца каля 500 відаў. Пашыраны пераважна ў тропіках. Культывуецца, найбольш каштоўны від — батат. На тэрыторыі Беларусі вырошчваюць як дэкаратыўную расліну.
Зноскі
Літаратура
Маевский П. Ф. Ipomoea L. — Ипомея // Флора средней полосы европейской части России. — 11-е исправл. и дополн. изд. — М. : Тов-во научных изданий КМК, 2014. — С. 387—388. — 635 с. — 2000 экз. — ISBN 978-5-87317-958-9.
Катэгорыя:Бярозкавыя