G20, Група дваццаці (афіцыйна: ) — фармат міжнародных нарад міністраў фінансаў і кіраўнікоў цэнтральных банкаў, якія прадстаўляюць 20 эканомік: 19 найбуйнейшых нацыянальных эканомік і Еўрапейскі саюз (ЕС), прадстаўлены Дзяржавай-старшынёй Савета Еўрапейскага саюза (акрамя тых выпадкаў калі краіна-старшыня з’яўляецца сябрам Вялікай васьмёркі і такім чынам ужо прадстаўлена ў G20). Акрамя таго, звычайна на сустрэчах G20 прысутнічаюць прадстаўнікі Міжнароднага Валютнага Фонду і Сусветнага Банка.

У сукупнасці, G20 прадстаўляе 90 % сусветнага валавога нацыянальнага прадукту, 80 % сусветнага гандлю (уключаючы гандаль унутры ЕС) і дзве траціны насельніцтва свету.

З’яўляецца форумам для супрацоўніцтва і кансультацый па пытаннях, якія адносяцца да міжнароднай фінансавай сістэмы. Да 2008 года група не праводзіла самітаў на вышэйшым узроўні, яе асноўнай формай дзейнасці былі штогадовыя сустрэчы на ​​ўзроўні міністраў фінансаў і кіраўнікоў цэнтрабанкаў.

Была створана ў адказ на фінансавыя крызісы канца 1990-х і ўсведамленне таго, што краіны з рыначнай эканомікай, якія развіваюцца, не былі адэкватна прадстаўлены ў сусветных эканамічных абмеркаваннях і прыняцці рашэнняў.

Гісторыя 26 верасня 1999 года міністры фінансаў і старшыні галоўных банкаў Вялікай васьмёркі запрасілі на першую сустрэчу Групы дваццаці 15-16 снежня ў Берліне (Германія) сваіх калег з Еўрапейскага Саюза і 12 іншых буйных дзяржаў: Аргенціна, Аўстралія, Бразілія, Інданезія, Індыя, Кітай, Мексіка, Паўднёвая Афрыка, Паўднёвая Карэя, Расія, Саудаўская Аравія і Турцыя. Прычынай паслужыла патрэба ў пераадоленні наступстваў Азіяцкага фінансавага крызісу 1997 года. 15 лістапада 2008 года ў Вашынгтоне (ЗША) адбылася першая сустрэча Групы дваццаці на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў. У 2009—2010 гадах кіраўнікі дзяржаў Групы дваццаці збіраліся на нараду двойчы на год.

19 чэрвеня 2012 года на сустрэчы ў Лос-Кабасе (штат Паўднёвая Ніжняя Каліфорнія, Мексіка) Група дваццаці ўхваліла вылучэнне звыш $450 млрд у Міжнародны валютны фонд на пераадоленне гаспадарчых забурэнняў. У 2017 годзе на ўдзельнікаў Групы дваццаці прыпадала 85% валавога прадукту свету, 66% насельніцтва Зямлі, 75% міжнароднага гандлю і 80% інвестыцый у свеце.

Краіны G20

Спіс нарад + Сходы кіраўнікоў дзяржаў Дата Дзяржава Горад Старшыня 30 лістапада — 1 снежня 2018 Аргенціна Буэнас-Айрэс Маўрысіа Макры 7-8 ліпеня 2017 Германія Гамбург Ангела Меркель 4-5 верасня 2016 Кітай Ханьчжоу (правінцыя Чжэцзян) Сі Цзіньпін 15-16 лістапада 2015 Турцыя Серык (правінцыя Анталья) Рэджэп Эрдаган 15-16 лістапада 2014 Аўстралія Брысбен (штат Квінсленд) Тоні Эбат 5-6 верасня 2013 Расія Санкт-Пецярбург Уладзімір Пуцін 18-19 чэрвеня 2012 Мексіка Сан-Хасэ-дэль-Каба (штат Паўднёвая Ніжняя Каліфорнія) Феліпэ Кальдэрон 3-4 лістапада 2011 Францыя Каны (рэгіён Праванс-Альпы-Лазурны бераг) Нікаля Сарказі 11-12 лістапада 2010 Паўднёвая Карэя Сеул Лі Мён Бак 26-27 чэрвеня 210 Канада Таронта (правінцыя Антарыа) Стывен Харпер 24-25 верасня 2009 ЗША Пітсбург (штат Пенсільванія) Барак Абама 2 красавіка 2009 Вялікабрытанія Лондан (Англія) Гордан Браўн 15 лістапада 2008 ЗША Вашынгтон (акруга Калумбія) Джордж Уокер Буш

+ Ранейшыя сустрэчы міністраў Дата Дзяржава Горад Старшыня 17-18 лістапада 2007 Паўднёвая Афрыка Клейнмонд (Заходнекапская правінцыя) Трэвар Мануэль 18-19 лістапада 2006 Аўстралія Мельбурн (штат Вікторыя) Стывен Цімс 15-16 кастрычніка 2005 Кітай Пекін Цзінь Жэньцын 19-21 лістапада 2004 Германія Берлін Ганс Эйхель 26-27 кастрычніка 2003 Мексіка Марэлія (штат Мічаакан) Франсіска Хіль-Дыяс 22-23 лістапада 2002 Індыя Нью-Дэлі Ясвант Сінгх 16-17 лістапада 2001 Канада Атава Пол Марцін 24-25 кастрычніка 2000 Канада Манрэаль (правінцыя Квебек) Пол Марцін 15-16 снежня 1999 Германія Берлін Ганс Эйхель

Гл. таксама Вялікая васьмёрка (G8, G7, G6)

Спасылкі

Афіцыйны сайт G20 — Página oficial del G-20

Катэгорыя:Міжнародныя арганізацыі Катэгорыя:2008 год у эканоміцы