Чыонг Тан Шанг (, нар. года, павет Дыкхоа, Ланган, Французскі Індакітай) — прэзідэнт В’етнама (2011—2016) і высокапастаўлены член палітбюро, выканаўчага камітэта кіруючай Камуністычнай партыі. Ён стаў прэзідэнтам краіны па выніках галасавання ў Нацыянальнай асамблеі ў ліпені 2011 года. Чыонг Тан Шанг — член Палітбюро з 1996 года. Ён быў сакратаром партыі ў Хашыміне з 1996 па 2000 г.

Катэгорыя:Прэзідэнты В’етнама Катэгорыя:Марксісты Катэгорыя:Палітыкі XXI стагоддзя