«Група 77» (G-77) або «група сямідзесяці сямі» (Group of Seventy Seven) — найбуйнейшая міждзяржаўная арганізацыя краін, якія развіваюцца, дзейнічае ў рамках ААН і яе органаў. Рашэнне аб стварэнні групы было прынята на нарадзе міністраў краін, якія развіваюцца Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі ў 1964 годзе, а афіцыйна аформлена яна была на 1-й сесіі Канферэнцыі ААН па гандлі і развіцці, якая праходзіла ў Жэневе 15 чэрвеня таго ж года. Першапачаткова колькасць краін-членаў новай арганізацыі раўнялася 77, але іх колькасць расла па меры прыняцця новых краін у склад ААН.
Члены арганізацыі
Картасхема краін-членаў і былых краін-членаў "Групы 77" 550px Група 77-мі; Спіс краін-членаў "Групы 77": 1. Афганістан (Засн.) 35. Дамініка 69. Малаві 103. Сенегал (Засн.) 2. Алжыр (Засн.) 36. Дамініканская Рэспубліка (Засн.) 70. Малайзія (Засн.) 104. Сейшэльскія астравы 3. Ангола 37. Усходні Тымор 71. Мальдыўскія астравы 105. Сьера-Леонэ (Засн.) 4. Антыгуа і Барбуда 38. Эквадор (Засн.) 72. Малі (Засн.) 106. Сінгапур 5. Аргенціна (Засн.) 39. Егіпет 73. Маршалавы Астравы 107. Саламонавы Астравы 6. Багамскія астравы 40. Сальвадор (Засн.) 74. Маўрытанія (Засн.) 108. Самалі (Засн.) 7. Бахрэйн 41. Экватарыяльная Гвінея 75. Маўрыкій 109. ПАР 8. Бангладэш 42. Эрытрэя 76. ФШМ 110. Шры-Ланка (Засн.; тады Цэйлон) 9. Барбадас 43. Эфіопія (Засн.) 77. Манголія 111. Судан (Засн.) 10. Беліз 44. Фіджы 78. Марока (Засн.) 112. Сурынам 11. Бенін (Засн.; тады Дагамея) 45. Габон (Засн.) 79. Мазамбік 113. Свазіленд 12. Бутан 46. Гамбія 80. М’янма (Засн.; тады Бірма) 114. Сірыя (Засн.) 13. Балівія (Засн.) 47. Гана (Засн.) 81. Намібія 115. Танзанія (Засн.)¹ 14. Боснія і Герцагавіна (Засн.)² 48. Грэнада 82. Непал (Засн.) 116. Тайланд (Засн.) 15. Батсвана 49. Гватэмала (Засн.) 83. Нікарагуа (Засн.) 117. Тога (Засн.) 16. Бразілія (Засн.) 50. Гвінея (Засн.) 84. Нігер (Засн.) 118. Тонга 17. Бруней 51. Гвінея-Бісау 85. Нігерыя (Засн.) 119. Трынідад і Табага (Засн.) 18. Буркіна-Фасо (Засн.) 52. Гаяна 86. КНДР 120. Туніс (Засн.) 19. Бурундзі (Засн.) 53. Гаіці (Засн.) 87. Аман 121. Туркменістан 20. Камбоджа (Засн.) 54. Гандурас (Засн.) 88. Пакістан (Засн.) 122. Уганда (Засн.) 21. Камерун (Засн.) 55. Індыя (Засн.) 89. Палесціна 123. ААЭ (Засн.) 22. Каба-Вердэ 56. Інданезія (Засн.) 90. Панама (Засн.) 124. Уругвай (Засн.) 23. ЦАР (Засн.) 57. Іран (Засн.) 91. Папуа-Новая Гвінея 125. Вануату 24. Чад (Засн.) 58. Ірак (Засн.) 92. Парагвай (Засн.) 126. Венесуэла (Засн.) 25. Чылі (Засн.) 59. Ямайка (Засн.) 93. Перу (Засн.) 127. В’етнам (Засн.) 26. Кітай 60. Іарданія (Засн.) 94. Філіпіны (Засн.) 128. Емен (Засн.) 27. Калумбія (Засн.) 61. Кенія (Засн.) 95. Катар 129. Замбія 28. Каморы 62. Кувейт (Засн.) 96. Руанда (Засн.) 130. Зімбабвэ 29. ДРК (Засн.) 63. Лаос (Засн.) 97. Сент-Кітс і Невіс 30. Рэспубліка Конга (Засн.) 64. Ліван (Засн.) 98. Сент-Люсія 31. Коста-Рыка (Засн.) 65. Лесота 99. Сент-Вінсент і Грэнадзіны 32. Кот-Д'Івуар 66. Ліберыя (Засн.) 100. Самоа 33. Куба 67. Лівія (Засн.) 101. Сан-Тамэ і Прынсіпі 34. Джыбуці 68. Мадагаскар (Засн.) 102. Саудаўская Аравія (Засн.) (Засн.) азначае, што краіна з'яўляецца заснавальніцай Групы і ўваходзіла ў яе першапачатковы склад Заўвагі: 1. Тады Аб'яднаная Рэспубліка Танганьікі і Занзібара 2. Адна з краін-заснавальніц у складзе былой Югаславіі
На канец 2008 года ў «Групе 77» складаецца 130 краін, з якіх 53 прыпадае на Афрыку, 36 краін — з Азіі, 32 краіны прадстаўляюць Лацінскую Амерыку, 8 краін — прадстаўнікі Акіяніі і адна краіна з Еўропы.
Гл. таксама ААН Краіны трэцяга свету
Спасылкі Афіцыйны сайт «Групы 77» Adam Sneyd, «Group of 77», in Globalization and Autonomy Online Compendium, edited by William D. Coleman and Nancy Johnson «Сумесная дэкларацыя сямідзесяці сямі краін» Дэкларацыя міністраў па выпадку саракавых угодак Групы
Катэгорыя:Арганізацыя Аб’яднаных Нацый Катэгорыя:Міжнародныя арганізацыі Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 1964 годзе