Рыго́р Фё́даравіч Су́рус (; нар. , Улан-Удэ, Бурація) — беларускі кампазітар. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1985). Лаўрэат Прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (1999).

Біяграфія Скончыў Беларускую кансерваторыю (1969, клас А. Багатырова). У 1969—1972 гадах выкладаў у музычнай школе пры Беларускай кансерваторыі.

Творчасць Для творчасці Суруса характэрны пазітыўнае светаўспрыманне, пашыраны вобразна-тэматычны і жанравы дыяпазон: ад героікі да мяккага гумару, ад акадэмічнасці да фалькларызму і эстраднасці.

Узнагароды і званні Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1985). Лаўрэат Усесаюзнага фестывалю (1973), Усесаюзнага і Рэспубліканскага конкурсаў (1977), Усесаюзнага конкурсу «Па месцах баявога паходу» (1980), Усесаюзнага агляду-конкурсу музычных спектакляў (1981), 1-га Нацыянальнага фестывалю «Музыка і тэатр» (1996). З’яўляецца лаўрэатам прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (1999), узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2014).

Літаратура

Спасылкі Рыгор Сурус: Сакрэт кампазітарскага поспеху ў прафесіяналізме // Літаратура і мастацтва Сурус Григорий Фёдорович // Беларускі саюз кампазітараў

Катэгорыя:Кампазітары XX стагоддзя Катэгорыя:Кампазітары СССР Катэгорыя:Кампазітары Беларусі Катэгорыя:Кампазітары паводле алфавіта Катэгорыя:Кампазітары XXI стагоддзя Катэгорыя:Члены Беларускага саюза кампазітараў