Уладзі́мір Па́ўлавіч Сухаве́рхаў (, Екацярынаслаў — ) — беларускі жывапісец, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1955).
Біяграфія У 1926—1930 гадах вучыўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны жыў у вёсцы Беразянка (у Пухавіцкім раёне) і разам з мастаком Соф’яй Лі дапамагаў партызанам і падпольшчыкам Мар’інай ГоркіПартызанскі рух/ Сайт Марьина Горка on-line .
З 1945 года ў Беларускім саюзе мастакоў. У 1946 годзе скончыў Маскоўскі мастацкі інстытут імя В. Сурыкава. Выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы (1947—1954), у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (1954—1977). У 1954—1956 гг. старшыня праўлення Саюза мастакоў БССР.
Памёр 4 мая 1977 года ў Мінску. Пахаваны на Чыжоўскіх могілках.
Дачка — Наталля Сухаверхава, мастак у галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Творчасць Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу.
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, фондах Беларускага саюза мастакоў, Беларускім музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Беларускім музеі гісторыі і культуры.
Памяць 3 снежня 2008 г. да 100-годдзя з дня нараджэння У. П. Сухаверхава Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь уведзены ў абарачэнне РУП «Белпошта» канверт з арыгінальнай паштовай маркай100 лет со дня рождения Суховерхова В. П.
Літаратура
Спасылкі 100 лет со дня рождения Суховерхова В. П. // Сайт РУП «Белпошта» Кафедра жывапісу Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Партызанскі рух/ Сайт Марьина Горка on-line Суховерхов Владимир Павлович // Проект «Партизаны Беларуси»
Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Пахаваныя на Чыжоўскіх могілках Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Асобы на марках