Сухапу́тныя чарапа́хі (Testudinidae) — сямейства чарапах класа паўзуноў. Больш за 10 родаў, каля 40 відаў. Пашыраны ў Паўднёвая Еўропе, Азіі, Амерыцы, Афрыцы. 10 відаў і 13 падвідаў занесены ў Чырвоную кнігу МСАП.

Апісанне Даўжыня панцыра ад 10 см да 1 м і больш (слановыя чарапахі). Спінны шчыт панцыра нерухома злучаны з брушным; абодва ўкрыты тоўстымі буйнымі рагавымі шчыткамі, галава і ногі — дробнымі. Галава цалкам хаваецца пад панцыр. Заднія лапы тоўстыя. Пальцы зрослыя, іх кароткія кіпцюры свабодныя. Пераважна расліннаедныя. Адкладваюць да 30 яек. Працягласць жыцця да 100—150 гадоў.

Літаратура

Спасылкі The Reptile Database: Testudinidae Сухопутные черепахи // ECOportal.info Тортилла и её родня: 10 видов черепах — сухопутных, пресноводных и морских // Журнал «Вокруг света»