Аскольд Аўрамавіч Сухі́н (; , , РСФСР — ) — беларускі спявак (бас). Заслужаны артыст Беларускай ССР (1971).
Біяграфія Нарадзіўся ў Архангельску. Скончыў Інстытут мастацтваў у Кішынёве (1965). З 1965 года саліст Ансамбля песні і танца Беларускай ваеннай акругі, з 1966 года — Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі, з 1980 года — Дзяржаўнага камітэта Беларусі па тэлебачанні і радыёвяшчанні, у 1985—1990 гадах — Крымскай філармоніі.
Творчасць Валодаў голасам рэдкай прыгажосці і пластычнасці. Сярод выкананых партый: Мечык («Калі ападае лісце» Ю. Семянякі), Млынар («Русалка» А. Даргамыжскага), Барыс, Дасіфей («Барыс Гадуноў», «Хаваншчына» М. Мусаргскага), Канчак, Галіцкі («Князь Ігар» А. Барадзіна), Рэнэ, Грэмін («Іаланта», «Яўген Анегін» П. І. Чайкоўскага), Дон Базіліо («Севільскі цырульнік» Дж. Расіні), Камандор («Дон Жуан» В. А. Моцарта). У камерным рэпертуары спевака песні і рамансы беларускіх кампазітараў.
Узнагароды і званні Заслужаны артыст Беларускай ССР (1971). Лаўрэат міжнародных конкурсаў вакалістаў у Празе (1967), Сафіі (1968). Атрымаў залаты медаль міжрэспубліканскага конкурсу вакалістаў імя Я. Віталса (1964).
Літаратура
Спасылкі Сухин Аскольд, артист оперы, бас // Электронны архіў Вялікага тэатра Сухин Аскольд Авраамович // КИНО-ТЕАТР.Ру
Катэгорыя:Спевакі і спявачкі СССР Катэгорыя:Басы Катэгорыя:Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Выпускнікі Кішынёўскага інстытута мастацтваў