Hanomag Rekord — легкавы аўтамабіль Hanomag. Выпускаўся з 1934 па 1940 год.
Адна з мадыфікацый дадзенай мадэлі лічыцца адным з першых легкавых аўтамабіляў з дызельным рухавіком. Hanomag Rekord Diesel Typ D19 быў прадстаўлены адначасова з Mercedes-Benz 260D, аднак ў адрозненне ад Mercedes, серыйная вытворчасць пачалася толькі ў 1937 годзеhttp://old.avtomir.com/cars/garagegrandparent/3675/ .
Гісторыя У 1933 годзе быў запушчаны ў вытворчасць Hanomag 6/32 PS Typ 15, які для гановерскага аўтавытворцы Hanomag стаў першай мадэллю сярэдняга класа. Аўтамабіль меў 1,5-літровы 4-цыліндравы рухавік з верхнім размяшчэннем клапанаў, 4-ступеньчатую каробку перадач і прывад на заднія колы, два жорсткія масты былі падвешаныя да рамы на паўэліптычных рысорах. Аўтамабіль быў даступны ў кузавах 2- ці 4-дзверны седан, або 2-дзверны кабрыялет. Да 1934 года была пабудавана 1 251 адзінка.
У 1934 годзе з’явілася мадэль Hanomag Rekord. Мадэрнізаваны аўтамабіль атрымаў незалежную пярэднюю падвеску з папярочнымі рысорамі і больш сучасны суцэльнаметалічны кузаў фірмы .
З 1937 года з’явіўся Rekord з перфараванымі дыскамі колаў, абцякальным хвастом і трохі вышэйшай магутнасцю (26 кВт). У гэтым выглядзе бензінавы аўтамабіль выпускаўся да 1938 года. У агульнай колькасці было выпушчана 18 114 аўтамабіляў.
Hanomag Rekord Diesel Typ D19 З 1928 года разгарнуліся працы па распрацоўцы дызельнага рухавіка. Нарэшце быў створаны кампактны 4-цыліндравы агрэгат аб'ёмам 1,6 л, прыдатны для ўстаноўкі на легкавы аўтамабіль. У 1936 годзе на Берлінскім аўтасалоне Hanomag паказаў выставачную мадэль з гэтым рухавіком. Аўтамабіль быў паказаны на аўтасалоне адначасова з дызельным Mercedes-Benz 260D,
Праз паўгода, аўтасалон ў Парыжы стаў месцам прэм’еры галоўнай навінкі фірмы — Hanomag Rekord Diesel Typ D19. За некалькі месяцаў канструктары грунтоўна перапрацавалі «выставачны» асобнік: цяпер пад капотам стаяў дызель аб'ёмам 1,9 л і магутнасцю 35 к. с. пры 2000 аб/хв. Ад свайго бензінавага аналага ён адрозніваўся павялічаным дыяметрам цыліндра, але магутнасць была практычна аднолькавай. Акрамя гэтага, аўтамабілі адрозніваліся электраабсталяваннем — Typ D19 атрымаў 12-вольтавую сістэму фірмы Bosch.
Серыйная вытворчасць гэтай мадыфікацыі пачалася ў 1937 годзе. Пачынаючы з 1939 года, аўтамабіль быў перайменаваны ў Hanomag Diesel Typ D 19 K, але з-за пачатку другой сусветнай вайны годзе вытворчасць была спынена. Усяго выпусцілі 1.097 асобнікаў дызельных Hanomag Rekord.
Для дэманстрацыі магчымасцяў свайго дызеля кампанія Hanomag ў 1939 годзе прыняла ўдзел у так званым Тыдні рэкордаў у Дэсау. Трасай для заездаў стаў толькі што пабудаваны аўтабан Берлін—Лейпцыг. Спецыяльна для ўдзелу, фірмай быў выраблены аўтамабіль з аэрадынамічным кузавам, пад якім знаходзілася шасі Hanomag Typ D19. Пад кіраваннем Карла Хеберле гэты аўтамабіль усталяваў адразу чатыры рэкорды хуткасці. На пяцікіламетровым адрэзку са стартам з ходу ён прадэманстраваў хуткасць 155,940 км / г .
Тэхнічныя характарыстыкі
Мадыфікацыя 6/32 PS Typ 15 Rekord Typ 15 K (1-я серыя) Rekord Typ 15 K (2-я серыя) Rekord Diesel Typ D 19 A Diesel Typ D 19 KГады вытворчасці 1933 – 19341934 – 19361937 – 19381937 – 19381939 – 1940Тыпы кузава2-дзв. седан, 4-дзв. седан, 2-дзв. кабрыялет2-дзв. седан, 4-дзв. седан, 2-дзв. кабрыялет, 2-дзв. родстар, 4-месцавы кюбельваген2-дзв. седан, 4-дзв. седан, 2-дзв. кабрыялет, 4-месцавы кюбельваген2-дзв. седан, 4-дзв. седан, 2-дзв. кабрыялет2-дзв. седан, 4-дзв. седан, 2-дзв. кабрыялетРухавік бензінавы, 4-цыліндравы, радны, чатырохтактавы дызельны, 4-цыліндравы, радны, чатырохтактавыАб'ём 1504 см³ 1910 см³Магутнасць 32 к. с. (23,5 кВт) пры 3000 аб/хв 35 к. с. (25,7 кВт) пры 3500 аб/хвДыяметр х Ход 71 мм x 95 мм 80 мм x 95 ммСтупень сціску5,5 : 15,6 : 15,6-6,2 : 1 20 : 1Выдатак паліва 11 л / 100 км 11,5 л / 100 км 8,5 л / 100 кмКаробка перадач 4-ст. механічнаяМаксімальная хуткасць 98 км/г 90 км/гСнар. маса1040 кг1050 — 1090 кг1050 — 1090 кг1250 — 1290 кг1250 — 1290 кгПоўная маса1440 кг1450 — 1490 кг1440 — 1490 кг1600 — 1640 кг1600 — 1640 кгДаўжыня3800 мм 4250 ммШырыня1490 мм 1520 ммВышыня1625 мм 1610 ммКолавая база2610 мм 2825 ммКаляіна, пярэдняя / задняя 1210 мм / 1250 мм 1250 мм / 1250 ммДыяметр развароту11 м 11,5 мПамер шын4,75-17" 4,75-17"4,75-17" 5,25-17" 5,50-16"4,75-17" 5,25-17" 5,50-16"4,75-17" 5,25-17" 5,50-16"
Гл. таксама
Mercedes-Benz 260D
Літаратура Oswald, Werner: Deutsche Autos 1920-1945, 10. Auflage, Motorbuch Verlag Stuttgart (1996), ISBN 3879435197
Rekord Катэгорыя:Аўтамабілі паводле алфавіта