Су́ша — рака ў Беларусі, у Клічаўскім і Кіраўскім раёнах Магілёўскай вобласці, левы прыток ракі Ольса (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 40 км. Плошча вадазбору 354 (364, 347Основные характеристики речных бассейнов (с площадью водосбора более 200 кв. км) Могилёвской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» ) км². Сярэдні гадавы расход вады ў вусці 1,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 м/км.
Пачынаецца за 2 км на ўсход ад вёскі Рагі Клічаўскага раёна, вусце за 0,7 км на поўдзень ад вёскі Ваевічы Клічаўскага раёна. Цячэ ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны, на вялікім працягу праз лясныя масівы. Даліна невыразная, у ніжнім цячэнні зліваецца з далінай Ольсы, шырыня ад 0,5 км да 1 км. Пойма перарывістая, чаргуецца па берагах, шырыня ад 0,1—0,2 км у верхнім і сярэднім цячэнні да 0,4—0,6 км ніжэй упадзення Перасопенкі. Рэчышча ад вытоку (шырыня 5—7 м), на працягу 7,5 км каналізаванае, ніжэй свабодна меандруе, моцназвілістае. Берагі спадзістыя. Рака прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў. Асноўныя прытоки — Перасопенка (справа), Веткаўка (злева).
Каля ракі населеныя пункты Гарадзец, Рудня, Перасопня.
Літаратура
Лист карты N-35-95. Издание 1981 года. Лист карты N-35-96. Издание 1981 года.
Спасылкі Общая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Основные характеристики речных бассейнов (с площадью водосбора более 200 кв. км) Могилёвской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Рэкі Кіраўскага раёна Катэгорыя:Рэкі Клічаўскага раёна Катэгорыя:Прытокі Ольсы