Су́ша (, ) — вёска ў Беларусі, у Лепельскім раёне Віцебскай вобласці . Уваходзіць у склад Баброўскага сельсавета. Да 2004 года ўваходзіла ў склад Сушанскага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области .
Геаграфія Вёска знаходзіцца паміж азёрамі Цеменіца, Астраўкі, Вогзіна, за 33 км у напрамку на паўночны ўсход ад Лепеля, 105 км ад Віцебска.
За 2 км на захад ад вёскі выцякае з возера Вогзіна ручай Праскавея.
Гісторыя У вёсцы знаходзяцца рэшткі земляных умацаванняў, на паўвостраве паміж азёрамі Астраўкі і Цеменіца. Тут, у жніўні 1566 года, рускімі войскамі была пабудавана крэпасць Суша (старажытная назва Кап’ё) — адзін з перадавых апорных пунктаў рускай арміі ў час Лівонскай вайны. У 1567 і 1579 гадах пад сценамі ўмацаванняў адбыліся жорсткія баі паміж рускімі і войскамі Вялікага Княства Літоўскага. У канцы 1579 года ўмацаванні гарадка разбураны. Захаваліся рэшткі абарончых валоў XVI стагоддзя ().
Насельніцтва 636 жыхароў, 307 двароў (2002).
Інфраструктура Сярэдняя школа Дом культуры Бібліятэка Камбінат бытавога абслугоўвання Аддзяленне сувязі
Памятныя мясціны Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан.
Крыніцы
Літаратура
Ліст карты N-35-35. Выданне 1991 года. Стан мясцовасці на 1987 год. Ткачоў, М. А. Рэшткі земляных умацаванняў (Суша) / М. А. Ткачоў // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 285—286.
Спасылкі
Катэгорыя:Баброўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Лепельскага раёна