Юрый Тышкевіч (, Вішцянец — , Домнаў, цяпер Калінінградская вобласць Расіі) — рэлігійны і дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія З лагойскай лініі роду Тышкевічаў, сын Яна Яўстаха і Соф’і з Вішнявецкіх.
Навучаўся ў езуіцкіх акадэміях у Вільні, Любліне, Познані й Кракаве.
Канонік кракаўскі, з 1626 віленскі. З 17 мая 1627 г. тытулярны біскуп метонскі і біскуп-суфраган віленскі. З 19 снежня 1633 ардынары жамойцкі, біскуп — з 25 чэрвеня 1634. Дбаў пра развіццё школ, праводзіў візытацыю дыяцэзіі, чатыры разы праводзіў дыяцэзіяльныя сінод (1636, 1639, 1643, 1647). У 1637 заснаваў кальварыю ў мястэчку, названым Жамойцкая Кальварыя, заснаваў там кляштар дамініканаў. У 1632 кансакраваў касцёл дамініканаў у Сейнах.
У 1638 быў легатам Уладзіслава Вазы да папы Урбана VIII, ад якога атрымаў тытул прэлата дамовага. У 1644 кіраваў каталіцкай дэлегацыяй у Торуні на Colloquium Charitativum — дыскусіі пратэстантаў і каталікоў пра яднанне вызнанняў.
З 9 снежня 1649 біскуп віленскі, зладзіў сінод дыяцэзіяльны, правёў візытацыю парафій. У вайну са Швецыяй знаходзіўся ў Караляўцы. Даў згоду на падпісанне Кейданскага дагавора.
Галерэя
Літаратура Nitecki P. Biskupi Kościoła w Polsce: w latach 965—1999 // Słownik biograficzny. Wyd. 2. — Warszawa, 2000. ISBN 83-211-1311-7. — S. 458—459. Wileński słownik biograficzny. — Bydgoszcz, 2002. ISBN 83-87865-28-1. — S. 412.
Юрый Катэгорыя:Біскупы віленскія Катэгорыя:Біскупы жамойцкія Катэгорыя:Канонікі Віленскага кафедральнага капітула