Мак-Клінтак () — праліў, які адлучае востраў Вікторыя ад вострава Прынца Уэльскага ў Канадскім Арктычным архіпелагу.
Геаграфія Праліў Мак-Клінтак размешчаны ў паўночна-заходняй частцы Канады. Берагі праліва цалкам знаходзяцца на тэрыторыі Нунавута. Праліў Мак-Клінтак злучае праліў Вайкаўнт-Мелвіл, размешчаны на поўначы з пралівам Вікторыя на поўдні і залівам Ларсен на паўднёвым усходзе, таксама на паўднёвым усходзе праліў Мак-Клінтак злучаецца з пралівам Франклін. Шырыня праліва вагаецца ад 105 да 209 км, даўжыня праліва роўная 274 кмGeocities.com McClintock Channel. Глыбіня праліва да 300 м на поўначы і да 120 м на поўдніВялікая савецкая энцыклапедыя Мак-Клінтак (праліў).
Праліў названы ў гонар вядомага палярнага даследчыка, англійскага адмірала Фрэнсіса Леапольда КлінтакаEncyclopedia Canadiana. Toronto-Ottawa-Montreal: Grolier of Canada Limited, Volume 6, p.238..
Катэгорыя:Пралівы Паўночнага Ледавітага акіяна Катэгорыя:Пралівы Канады Катэгорыя:Геаграфія Нунавута