Камары́н (, ) — гарадскі пасёлак на поўдні Брагінскага раёна Гомельскай вобласці, цэнтр Камарынскага сельсавета. За 7 км ад чыгуначнай станцыі Старая Ёлча, 50 км ад Брагіна, 79 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі, 182 км ад Гомеля. Самае паўднёвае гарадское паселішча Беларусі. Насельніцтва 2 100 чал. (2020).

Гісторыя На Генеральнай карце «Беларускія землі ў канцы XVIII ст.» Вялікага гістарычнага атласа Беларусі Камарын разам з Ёлчай і Бярозкамі пазначаны ў Ёлчанскім старостве, якое месцілася на тэрыторыі Оўруцкага паветаТарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. / Вид. друге, доп. Укл. Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 271, 295 Кіеўскага ваяводства Каралеўства ПольскагаВялікі гістарычны атлас Беларусі ў 4-х тамах: Т. 2. — Мінск: Белкартаграфія, 2013. С. 122..

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) паселішча апынулася ў межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесніцтва (губерні), з 1796 г. у складзе адноўленага Рэчыцкага павета потым Маларасійскай, а з 29 жніўня 1797 г. Мінскай губерні Расійскай імперыіНасевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Т. 6. Кн. 1. — Мінск: БелЭн, 2001. C. 181—182. З крыніцы, заснаванай на матэрыялах рэвізіі 1795 года, вядома, што вёскі Камарын, Бярозкі, сёлы Ёлча, Грушна, вёскі Савічы, Галкі і іншыя былі ў заставе ў пана Ігнацыя Шышкі, а належалі (відавочна, зноў жа застаўным правам) ротмістру троцкаму пану Валенцію ЗялёнкуПетреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 73.

Паводле энцыклапедыі Гарады і вёскі Беларусі, у 1856 годзе ў Камарыне было 98 жыхароў. У «Списках населённых мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело] : 1857 г.» засведчана, што 100 жыхароў мястэчка Камарын абодвух полаў з’яўляліся прыхаджанамі Ёлчанскай Свята-Міхайлаўскай царквы, а 2 мужчыны і 3 жанчыны былі парафіянамі Астраглядаўскага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны МарыіРасійскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 381адв., 706.

У парэформенны перыяд мястэчка належала да новастворанай Ёлчанскай воласці. Згодна са звесткамі на 1876 і 1879 гады, Камарын заставаўся ў прыходзе Ёлчанскай царквыМинские епархиальные ведомости. — Минск, 1876. № 10. С. 456; Описание церквей и приходов Минской епархии. VIII. Речицкий уезд. — Минск, 1879. С. 75. На 1886 год тут было 26 двароў, 128 жыхароўВолости и важнейшие селения Европейской России. Вып. 5. — С.-Петербург, 1886. С. 112. Згодна з перапісам 1897 года ў Камарыне 550 жыхароў, царква, 2 скураапрацоўчыя майстэрні, 12 лавак. З 1899 года працавала паштовае аддзяленне. На 1909 год у мястэчку налічвалася 104 двары, 614 жыхароўСписок населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 89.

9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісання Брэсцкага мірнага дагавора з бальшавіцкай Расіяй (3 сакавіка), Германія перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Камарын у складзе Рэчыцкага павета, аднак, апынуўся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губерні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 мая тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы»Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев. — Минск, 2018. С. 85.

1 студзеня 1919 згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР. Ад 9 мая 1923 года Камарын — цэнтр воласці ў Гомельскай губерні.

8 снежня 1926 года Камарын вернуты БССР, стаў цэнтрам раёна Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай акругі. У 1929 годзе дзейнічалі 2 школы, хата-чытальня, бібліятэка, лекарскі ўчастак і ветэрынарны пункт, аддзяленне спажывецкай кааперацыі, сельскагаспадарчае крэдытнае таварыства. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Серп і молат», працавалі маслазавод, кузня, друкарня (з 1931), шавецкая і кравецкая майстэрні, будаўнічая арцель, хлебапякарня, вятрак, конны млын, сенапрэсавальны завод, ваўначоска. Выходзіла раённая газета «Чырвоны сцяг». З 29 лютага 1938 года Камарынскі раён увайшоў у склад Палескай вобласці.

У Вялікую Айчынную вайну з 28 жніўня 1941 да 23 верасня 1943 года Камарын акупаваны германскімі войскамі. Быў першым у Беларусі раённым цэнтрам, вызваленым ад захопнікаў.

З 8 студзеня 1954 года Камарын у складзе Гомельскай вобласці. Паводле перапісу 1959 года ў Камарыне, які з 17 лістапада набыў статус гарадскога пасёлкаУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 17 лістапада 1959 г. Аб пераўтварэнні вёскі Камарын Камарынскага раёна Гомельскай вобласці ў гарадскі пасёлак // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 16., налічвалася 1608 жыхароў.

25 снежня 1962 года Камарынскі раён скасаваны, а тэрыторыя далучана да Брагінскага раёна.

Насельніцтва 1897 год — 550 чал. 1995 год — 2,6 тыс. чал. 2006 год — 2,2 тыс. чал. 2016 год — 1804 чал. 2017 год — 1777 чал. 2020 год — 2100 чал.

Эканоміка У Камарыне размешчана ГЛГУ «Камарынскі лясгас» (у 2005 аб’ём прамысловай прадукцыі — 739 млн.руб., у т.л. адгружана на экспарт — 9,9 тыс. дол. ЗША; тавараў народнага спажывання — 26 млн.руб.). Аднак з 2007 ГЛГУ «Камарынскі лясгас» не ажыццяўляе дзейнасць як прамысловае прадпрыемства. Таксама ў Камарыне размешчаны: камунальнае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства «Саўгас „Камарынскі“», камунальнае дачэрняе ўнітарнае прадпрыемства меліярацыйных сістэм «Брагінскае ПМС», прыватнае ўнітарнае прадпрыемства па аграхімічным абслугоўванні «Камарынаграхімік», Брагінскі ўчастак Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка.

Інфраструктура У Камарыне размешчана раённая бальніца № 2 на 30 ложкаў. Працуюць гарадскі Дом культуры, дзіцячая школа мастацтваў, гарадская бібліятэка, дзіцячая бібліятэка.

Славутасці

Спаса-Ушэсцеўская царква (2008)

Вядомыя асобы Віктар Фёдаравіч Шматаў (1936—2006) — беларускі мастак, мастацкі крытык і гісторык мастацтва. Абрам Ільіч Міркін (1914—2000) — савецкі гісторык.

Ганаровыя грамадзяне Мікалай Міхайлавіч Новікаў (1918—1980) — савецкі ваенны дзеяч, Герой Савецкага Саюза (1945). Ганаровы грамадзянін Камарына (1968). Мікалай Іванавіч Сташак (1914—1991) — савецкі ваенны дзеяч, Герой Савецкага Саюза (1943), генерал-лейтэнант (1968). Ганаровы грамадзянін Камарына (1984)Почётные жители района // Сайт Брагінскага раённага выканаўчага камітэта. Віктар Фёдаравіч Шматаў (1936—2006).

Заўвагі

Зноскі

Літаратура Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. — 632с.: іл.

Спасылкі

Катэгорыя:Пасёлкі гарадскога тыпу Гомельскай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты на Дняпры