Церахо́ўка — гарадскі пасёлак у Добрушскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, на рацэ Уць. Цэнтр Церахоўскага сельсавета. За 30 км ад Добруша. Чыгуначная станцыя на лініі Гомель—Бахмач (Украіна). Аўтамабільнымі дарогамі звязаны з Добрушам, Гомелем, Дабранкай. Насельніцтва 3 057 чал. (2017).

Гісторыя Вядомая як вёска ў Рэчыцкім павеце Вялікага Княства Літоўскага. З 1772 г. у складзе Расійскай імперыі. У 1776 годзе ў складзе Гомельскага маёнтка падораная ўрадам генерал-фельдмаршалу П. А. Румянцаву. Уваходзіла ў Клімаўскі фальварак Беліцкага павета. З 1834 года ва ўладанні князя І. Ф. Паскевіча. З 1852 г. у Чырванабудскай воласці Гомельскага павета. З пабудовай чыгункі Гомель—Ромны (1874) Церахоўка — чыгуначная станцыя. З 1926 г. у Чырванабудскім раёне. З жніўня 1927 г. — цэнтр Церахоўскага раёна. З 1938 года гарадскі пасёлак. У час Вялікай Айчыннай вайны была пад нямецкай акупацыяй з 23 жніўня 1941 г. да 27 верасня 1943 г. З 1962 г. у Добрушскім раёне. У 2011 годзе да пасёлка далучана суседняя вёска Церахоўка.

Насельніцтва 1897 — 1570 чал. 1939 — 3,1 тыс. чал. 1995 — 2,3 тыс. чал. 2006 — 2,1 тыс. чал. 2016 — 3 128 чал. 2017 — 3 057 чал.

Эканоміка Прадпрыемствы лёгкай, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасці.

Вядомыя асобы Леанід Рахленка, народны артыст СССР, працаваў у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я. Купалы Аляксей Кокцеў, мастак Аляксандр Кароткі, бас Вялікага тэатру ў Маскве Руся, рок-спявачка

Гл. таксама Пасёлкі гарадскога тыпу Гомельскай вобласці Пасёлкі гарадскога тыпу Беларусі

Зноскі

Спасылкі

https://archive.today/20130104072308/my.opera.com/terehovka/blog/ — Старонка пра Церахоўку

Катэгорыя:Пасёлкі гарадскога тыпу Гомельскай вобласці