Краснасе́льскі () — гарадскі пасёлак у Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, на рацэ Рось (левы прыток Нёмана). Размешчаны ў 15 км да поўначы ад Ваўкавыска, 4 км ад чыгуначнай станцыі Рось на лініі Ваўкавыск—Масты.
Назва Упершыню згадваецца ў 1569 годзе як вёска Краснае Новагародскага ваяводства ВКЛ.
На польскай карце 1933 г. — Краснае Сяло. Адразу на поўдні (за цяперашнімі крэйдавымі кар’ерамі, у тым жа лесе) пазначалася ўрочышча Красныя Горы. Назвамі такога тыпу часта пазначаліся дахрысціянскія сакральныя месцыСакральныя ўзгоркі Беларусі. — Мінск: Беларуская навука, 2021. — С. 69—70..
Гісторыя Належала Хадкевічам, Глябовічам, Сапегам, Браніцкім, Патоцкім.
З 1795 года ў складзе Расійскай імперыі, вёска Роскай воласці Ваўкавыскага павета.
З 1921 года у складзе Польшчы. З 1940 года — у Ваўкавыскім раёне, вядомы як вёска Краснае Сяло. З 30 красавіка 1958 года вёска Краснае Сяло пераўтворана ў рабочы пасёлак КраснасельскіУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 30 красавіка 1958 г. «Аб пераўтварэнні вёскі Краснае Сяло, Ваўкавыскага раёна, Гродзенскай вобласці, у рабочы пасёлак» // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 4., з 1968 года гарадскі пасёлакУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 24 чэрвеня 1968 г. «Аб пераўтварэнні рабочых пасёлкаў Бярозаўка Лідскага раёна і Краснасельскі Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці ў гарадскія пасёлкі» // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 18 (1212)..
Старажытнае насельніцтва У 1962 г. у неалітычнай шахце ля Краснасельскага знойдзена пахаванне шахцёра — мужчыны 35—45 гадоў. Адносіцца да культуры шнуравой керамікі. Даўжыня цела была 170—175 см, меў выразна выяўленыя еўрапеоідныя рысы, з падоўжанымі верхнімі і ніжнімі канечнасцямі, з падоўжаным чэрапам (чарапны паказнік 75)Население Беларуси. Альбом в лицах — взгляд в прошлое : коллективная монография. — Москва: АМА-ПРЕСС, 2025. — С. 11—17..
Насельніцтва
1897 год — 589 чал. 1995 год — 6,9 тыс. чал. 2006 год — 7,3 тыс. чал. 2016 год — 6744 чал. 2017 год — 6683 чал.
Эканоміка
Прадпрыемствы будаўнічых матэрыялаў.
Славутасці
Краснасельскі археалагічны комплекс — старажытныя шахты па здабычы крэменю. Краснасельскія кар’еры Свята-Георгіеўская царква
Вядомыя асобы Сяргей Вераціла (нар. 1961) — беларускі паэт, перакладчык. Сяргей Аркадзевіч Грыневіч (нар. 1960) — беларускі мастак-жывапісец. Людміла Антонаўна Кебіч (нар. 1951) — беларуская паэтэса, празаік, перакладчык, музычны педагог. Вячаслаў Міхайлавіч Целеш (нар. 1938) — беларускі мастак, краязнавец, філакартыст.
Гл. таксама Пасёлкі гарадскога тыпу Гродзенскай вобласці Пасёлкі гарадскога тыпу Беларусі
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
CHRONOGRAPH (Летапісец) мястэчка Краснасельскі