Ала Васілеўна Сычо́ва (КанянковаПостоногов Ю. И. 50 лет архитектурному образованию на Урале 1953—2003 г.г. — Тюмень. Издательство «Вектор Бук», 2003 г. — 204 с; нар. , Ленінград — ) — беларускі архітэктар, педагог. Доктар архітэктуры (1983), прафесар (1985). Член Саюза архітэктараў Беларусі (1959). Акадэмік Беларускай акадэміі архітэктуры (1997).
Біяграфія Скончыла Уральскі політэхнічны інстытут у Свярдлоўску ў 1956 годзе. У 1958—1961 гадах працавала ў інстытуце «Белдзяржпраект», з 1960 года — аспірант, асістэнт, дацэнт кафедры архітэктуры, з 1984 года — загадчык кафедры горадабудаўніцтва Беларускага політэхнічнага інстытута. З 1985 года прафесар кафедры «Горадабудаўніцтва».
Член Саюза архітэктараў СССР з 1959 года. Пражывала ў Мінску.
Творчасць Працавала ў галіне горадабудаўніцтва, ландшафтнай архітэктуры. Найбольш значныя работы: схема планіроўкі зон адпачынку возера Нарач і вадасховішча Пціч (Мінскі раён, 1959), прыгараднай зоны Гродна (1960), праекты зоны адпачынку на рацэ Волма (1969), парк у горадзе Беразіно (1979, усе ў суаўтарстве), рэканструкцыі паркаў у Лагойску (1980) і Маларыце (1986).
Аўтар навуковых прац больш 180 публікацый, у тым ліку 8 кніг — 6 манаграфій і 2 навучальных дапаможнікаў у галіне ландшафтнай архітэктуры і аховы прыроды, у т.л.: «Загарадны адпачынак дзяцей» (Масква, 1971), «Ахова прыроды і архітэктура» (Мінск, 1976), «Ландшафтнае аблічча беларускага сяла» (Мінск, 1982), «Архітэктурна-ландшафтнае асяроддзе. Пытанні аховы і фарміраванні» (Мінск, 1982), «Ландшафтны дызайн» (Мінск, 1984, з Н. П. Цітовай), «Горадабудаўніцтва Беларусі» (1988, у аўтарскім калектыве).
Узнагароды Узнагароджана Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1980). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2000, у аўтарскім калектыве) — за комплекс даследаванняў па тэорыі архітэктуры (фарміраванне беларускай навуковай школы), створаны ў 1995—1998 гадах.
Бібліяграфія Загородный отдых детей. — М., 1971; Охрана природы и архитектура. — Мн., 1976; Ландшафтный облик белорусского села. — Мн., 1982; Архитектурно-ландшафтная среда. 2 изд. — Мн., 1982; Ландшафтный дизайн. — Мн., 1984 (разам з Н. П. Цітовай); Градостроительство Белоруссии. — Мн., 1988 (у сааўт.).
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары СССР Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Аўтары падручнікаў Катэгорыя:Аўтары кніг па архітэктуры з Беларусі