Сычу́г (abomasum) — частка страўніка жвачных (апошні 4-ы аддзел складанага 4-камернага страўніка жвачных жывёл), так званы залозісты страўнік.

Сычуг адпавядае простаму аднакамернаму страўніку большасці млекакормячых. Слізістая абалонка сычуга пакрыта прызматычным эпітэліем, утрымлівае фундальныя (дновыя), піларычныя і кардыяльныя залозы і ўтварае 13—14 доўгіх складак, якія павялічваюць паверхню. Мускульная абалонка сычуга ўтворана вонкавым падоўжным і ўнутраным колцавым пластамі.

У сычугу цялят, якія сілкуюцца малаком, выпрацоўваецца рэнін — стрававальны сычужны фермент, які расшчапляе пептыды. Вылучаны з сычугоў маладых цялят і ягнят, гэты фермент выкарыстоўваецца пры вырабе сыру.

Гл. таксама

Зрушэнне сычуга

Зноскі

Літаратура

Сычу́г //

Страўнік // Жывёльны свет: Тэматычны слоўнік / Склад. В. Дз. Астрэйка і інш.; Рэд. Л. П. Кунцэвіч, А. А. Крывіцкі — Мн.: Беларуская навука, 1999. — С. 126. — 239 с. — 700 экз. — ISBN 985-08-0185-9.

Катэгорыя:Ветэрынарыя Катэгорыя:Органы жывёл Катэгорыя:Страўнік Катэгорыя:Жвачныя